Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Сельдэрэй - натуральны афрадызіяк
Таямніца сельдэрэя.

Дыета "Пяць разоў на дзень"

Гародніна і садавіна неабходныя для нашага здароўя і з'яўляюцца чароўнай палачкай, якая дапамагае схуднець.
Еш дасхочу
Гэтая дыета дапамагае захаваць здароўе, прыгажосць і добрае самаадчуванне. Дзякуючы ёй, можна схуднець, бо садавіна і гародніна (апрача авакада і маслін) не ўтрымліваюць тлушчу  і не пакідаюць адчування голаду, таму гародніну і садавіну можна есці дасхочу!
 
Дыета "Пяць разоў на дзень"














Порцыя – гэта так мала

Адна порцыя гародніны – гэта насамрэч зусім мала. Дыетолагі называюць порцыяй фрукт сярэдняга памеру, паўмісачкі салаты, 200 мл соку гародніннага або садавіннага, жменю сухафруктаў.

 Дыета "Пяць разоў на дзень"
 
 
Лекі і касметыка
Усяго 500-700 г садавіны і гародніны падтрымае арганізм у барацьбе з хваробамі, дапаможа ў барацьбе з атлусценнем, прытармозіць працэсы старэння, палепшыць выгляд скуры і валасоў, паправіць самаадчуванне.
 


Гародніна і садавіна утрымліваюць каштоўныя рэчывы: вітаміны, мінералы, клятчатку, антыаксіданты, таму яны пазітыўна ўплываюць на наш арганізм. Акрамя таго, яны вельмі смачныя, у іх выдатны пах і колер, а яшчэ яны павялічваюць выдзяленне страўнікавага соку і дапамагаюць хутчэй пераварыць ежу.


Прыкладнае меню:

I сняданак

Паўшклянкі гародніннага соку (маркоўны, таматны і інш.), да бутэрброда можна дадаць цыкорыю або зялёную цыбулю і радыску. Да зерневых шматкоў можна дадаць свежую садавіну.

II сняданак

Гароднінная салата з кавалачкам цёмнага хлеба або бутэрброд з лісцем салаты, праросткамі, свежым або кіслым агурком, салодкім перцам, памідорам.

Абед

Можна на першае з'есці гароднінны суп са свежай зелянінай (пятрушка, кроп, базілік). На другое – мяса або рыба з варанай гароднінай і салатай. Як мага часцей ешце кашы з вялікай колькасцю тушанай гародніны, пасыпаныя зелянінай.

Падвячорак

Порцыя садавіны

Вячэра

Калі Вы засталіся без абеду, можна з'есці гароднінны суп (толькі не на мясным булёне).

Варта памятаць пра гародніну падчас складання бутэрбродаў.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Тай чы
Від фізічных практыкаванняў, заснаваны на традыцыйных кітайскіх метадах, якія галоўную ўвагу надаюць актыўнай медытацыі.