Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Аэробіка

Падчас аэробных практыкаванняў сардэчна-судзінкавая сістэма рэагуе на фізічную нагрузку арганізма, павялічваючы колькасць кіслароду, які неабходны для працы мышцаў. Гэта рытмічныя практыкаванні, якія дапамогуць развіць вялікія групы мышцаў і павялічаць патрэбы кіслароду ў арганізме.
Уплыў на арганізм
Аэробіка станоўча ўплывае на наш арганізм: змяншаецца тлушчовая тканка і вяртаецца адпаведная вага, стабілізуецца ціск, змяншаецца ўзровень халестэрыну ў крыві. Мы выглядаем маладзей і адчуваем сябе здаровымі!
Віды практыкаванняў
Аэробнымі практыкаваннямі можна назваць, напрыклад, бег трушком, танец, стэп, плаванне, язду на ровары. Мужчыны і жанчыны могуць атрымліваць асалоду ад гэтах відаў фізічнай актыўнасці.
Карысць ад рэгулярнага трэнінгу Рэгулярныя трэніроўкі (напрыклад, 30 хвілін у дзень) прынясуць шмат карысці:
• умацуюць імунную сістэму
• палепшаць настрой, прадухіляць дэпрэсіі і страхі
• вернуць здаровы сон
• дапамогуць прыбраць тлушчавую тканку і кантраляваць сваю вагу
Практыкаванні Спачатку можна займацца 3 разы на тыдзень, паступова павялічваючы час і інтэнсіўнасць.
Заняткі аэробікай звычайна складаюцца з трох частак:
• Размінка. Арганізм павінен быць падрыхтаваны да вялікай нагрузкі, таму варта памятаць аб размінцы, падчас якой павялічваецца колькасць удараў сэрца, тэмпература мышцаў і змяншаецца да мінімуму магчымасць траўм. Працягласць: 5-10 хвілін.
• Аэробная частка (кардыё). Прызначаная для паляпшэння дыхання і кровазвароту, а таксама для спальвання тлушчавых адкладанняў. Больш эфектыўная доўгая трэніроўка сярэдняй інтэнсіўнасці, якая выкліча ў арганізме кіслародны абмен. Працягласць: каля 25-40 хвілін.
• Практыкаванні для ўмацавання асобных мышцаў з гантэлямі. Працягласць: 5-10 хвілін.













