Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Агурок

Водная гармата
З’яўляецца натуральным “навадняльнікам” нашага арганізму, з чаго вынікае яго дабратворны ўплыў на скуру. Дзякуючы ўтрыманню калія, мaе ачышчальныя ўласцівасці і зніжае ціск.
Прыўкрасныя вочыАгурок можна прымяняць таксама звонку, у выглядзе масак, якія ачышчаюць і выгладжваюць скуру, прыбіраюць цені і мяшкі пад вачыма.

Вадзяністы смакАгурок – адна з самых старажытных гароднінных раслін, вядомая ўжо 3000 гадоў. Агурок паходзіць з Індыі. У старажытным Рыме яго ўжывалі ў якасці прысмаку. У паўночнай Еўропе яго пачалі гадаваць у ІX стагоддзі (Францыя). У Амерыку яго прывезлі іспанцы. Толькі з XІX стагоддзя агурок пачалі есці сырым. Сёння яго ўжываюць у салатах, закусках, бутэрбродах. Яго можна гатаваць як цукіні. Асаблівасцю ўсходнееўрапейскай кухні з’яўляюцца квашаныя агуркі.
Для бадзёрасці Агурок ахвотна выкарыстоўваюць бармены. Яго ўжываюць для дэкарацыі (напрыклад, у Крывавай Мэры), агурок выступае як складнік кактэйляў – алкагольных (напрыклад, халодная гарэлка з агурком, лімонам і мятай), і безалкагольных (напрыклад, кулер на базе вады, лёду і цукру са зміксаваными лімонам і гурком).













