Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.
Гароднінныя пацешкі
Ці ведаеш ты, як панізіць высокі крывяны ціск хатнімі спосабамі, з дапамогай дыеты?
Аквааэробіка
Ацэнка карыстальнікаў:
Вельмі цікава
Ваш голас:
Аквааэробіка: хаця практыкаванні ў вадзе былі вядомыя здаўна, цяпер прапанавалі іх новую форму у спалучэнні з музыкай.
Гэта адна з самых сучасных формаў музычна-рухавай актыўнасці, якая прапагандуецца па ўсім свеце. Не трэба ўмець плаваць, каб браць удзел у занятках. Перавага аквааэробікі ў тым, што займацца ёй могуць людзі з рознай ступенню фізічнай падрыхтоўкі, таму што трэніроўка бяспечная і эфектыўная, а акрамя таго, гэтая цудоўная забава, якая дае пачуццё індывідуальнасці, хаця мы і займаемся ў групе.
Для кожнага
Аквааэробіка спадабаецца людзям, якія не займаюцца прафесійным спортам, змагаюцца з лішняй вагой (за гадзіну можна спаліць да 600 ккал), і старэйшым. У вадзе цела чалавека робіцца лягчэйшым, таму займацца прасцей.
Гідрастатычны ціск уплывае на рухі грудной клеткі. Заняткі нагадваюць звычайную аэробіку. Можна па-рознаму камбінаваць практыкаванні: харэаграфічныя або сілавыя.
Трэба акунуцца да паловы ў цёплую ваду (20-25º C), якая дасць пачуццё расслаблення мышцаў, што ў сваю чаргу ліквідуе магчымасць мышачных скурчаў. Ідзе нагрузка на ўвесь апорна-рухальны апарат, таму гэтая форма руху падыдзе людзям, якія церпяць на астэахандроз, падвышаны ціск, у якіх праблемы з пазваночнікам і суставамі.
- Размінка. Акунуцца ў ваду па пояс і пабегаць, трымаючы спіну роўна, гледзячы перад сабою і высока падымаючы калены. Калі заняткі праходзяць у басейне, тады можна некалькі разоў падскочыць, стоячы каля сценкі басейна і абапіраючыся далонямі аб бераг. Працягласць: 3-5 хвілін.
- Асноўная частка. Гэта практыкаванні на вынослівасць і сілу, рухі могуць быць разнастайнымі, займацца можна і з гантэлямі, і без. Працягласць: каля 30 хвілін.
- Расслабленне. Варта прысвяціць каля 3 хвілін на супакойванне арганізма.
Рэцэпт дня
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













