Гародніна дня
Прадукт дня
Амерыканская кухня
Кухня многіх народаў
Разнароднасць амерыканскай кухні паўстала дзякуючы тубыльскім і афрыканскім ўплывам, а таксама дзякуючы эмігрантам з Еўропы і Азіі.
У паасобных рэгіёнах адбітак на фармаванні кулінарнай культуры зрабілі звычаі карэнных народаў. Вялізныя памеры краіны дадаткова ўплываюць на разнастайнасьць амерыканскай кухні.
Фаст фуд або хуткая кухня
Безумоўна, першыя асацыяцыі з паняткам “амерыканская кухня” – гэта “хуткая ежа” або fast food, рэч, далёкая ад складаных кулінарных звычаяў. З гэтай прычыны прыгадваюцца найбольш папулярныя амерыканскія стравы: хот-дог, гамбургер або смажаныя крылцы (buffalo wings).
Гародніна на стол
З іншага боку, традыцыйныя супы, выпечка, салаты з гародніны і садавіны займаюць сталае месца ў амерыканскай культуры. Немагчыма абмінуць такой важнай гародніны, як кукуруза альбо гарбуз. Кукуруза ў розных відах з’яўляецца неад’емным складнікам многіх страваў або нават самастойнай стравай. Гатаваныя кіяхі з маслам і соллю, папулярны папкорн (пражанае зерне кукурузы), альбо корн-дог – сасіска ў кукурузным цесце, смажаная ў алеі, вядомыя па ўсім свеце.
Асаблівай гароднінай з’яўляецца і гарбуз, які найчасцей асацыююць са святам Халаўін, амерыканскім адпаведнікам Дзядоў, які святкуецца 31 кастрычніка. Амерыка ў гэтую пару змяняе ўсе свае колеры на аранжавы і немагчыма знайсці месца, дзе не выстаўляліся б найлепшыя асобнікі гарбузовых галоваў з выразанай мякаццю, якія ўжываюцца як ліхтары. Самыя вядомыя стравы – гарбузны суп або гарбузны пірог.

Амерыканская традыцыя
Глыбокія карані ў амерыканскай культуры маюць такія стравы, як фаршаваны індык, салодкая бульба або журавінавы соўс, якія падаюцца на Свята Падзякі (Thanksgiving Day).Вельмі папулярныя і салаты. Самая вядомая – салатка Цэзар з рымскай салатай і соўсам вінегрэт, салатка шэфа (Chef’s salad), з гароднінай і крутым яйкам, салатка Коўлслоу (Coleslaw) з пераважным складам з капусты і морквы, і салатка Ўолдорф-Асторія (Waldorf) з зяленівам сельдэрэю, яблыкам і арэхамі. Таму ўсё ж варта паклапаціцца пра ўвядзенне цікавых, здаровых і пажыўных страваў, памятаючы, што ежа – гэта таксама мастацтва, вартае часу і высілкаў.













