Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Сельдэрэй - натуральны афрадызіяк
Таямніца сельдэрэя.

Арабская кухня

Мусульманства – гэта не толькі рэлігія, за сотні гадоў мусульманская культура стварыла адну з найлепшых кухняў свету.

Арабская кухня ўвабрала ў сябе элементы Міжземнаморскай і афрыканскай кухняў. Асноўныя тэрміны гэтай кухні – кускус, бараніна, нут, баклажан, масліны, фінікі, араматычныя воды (апельсінавая і ружовая), драўняны вугаль і мятная гарбата.

 
За арабскія сталом
Арабскія абеды – гэта найперш нагода для сямейных і сяброўскіх спатканняў. Бяседнікі традыцыйна сядзяць на падушках або нізкіх лавах вакол круглага стала. Ядуць моўчкі, смакуючы кожны кавалак. Пасля ежы настае пара на гарбату і гутарку. Запарванне і падаванне – гэта своеасаблівы рытуал. Гаспадар, металічны імбрычак, медны падносік, маленькія шкляначкі з залатымі абводкамі? Ужо хочацца піць!
 
 
 Арабская кухня
Стравы з агня 
У мараканскіх дамах традыцыйна гатуюць жанчыны. Мужчыны займаюцца гатаваннем на вогнішчы, такім, як смажаны баран ці шашлыкі. Адной з мужчынскіх страваў з’яўляецца традыцыйнае пячыста, якое гатуюць у посудзе кшталту збанка. Туды кідаюць кавалкі бараніны, гародніну, прыправы і на некалькі гадзін ставяць у прысак (тлеючы попел). Некалі гэтую ежу мусіў гатаваць той, хто прайграў партыю ў карты.

 

Арабская кухня 
 
Этыкет па-арабскуДля праўшуноў? На рабскіх застоллях галоўныя стравы, такія як тажын або кускус, стаяць пасярод стала. Дапамагаючы сабе кавалкамі хлеба, кожны набірае сабе рукою пажаданую порцыю і трыма пальцамі фармуе з яе паўшар’е. Гэта патрабуе спрыту. Для ежы ўжываюць толькі правую руку, бо ў ісламе левая рука лічыцца нячыстай (служыць для абмывання).
 

Прамиле чаю o крыві

Для мараканца кожная нагода добрая, каб папіць гарбаты – ёю запіваюць ежу, таварыскія бяседы, дзелавыя сустрэчы. Традыцыйная гарбата складаецца з лісця зялёнага чаю, мяты і вялікай колькасці цукру.

 

Арак Арак – нацыянальны ліванскі алкаголь. Гэта вінаградная гарэлка з анісавым смакам. Найлепей арак смакуе, разбаўлены вадой у прапорцыях 2:1. пасуюць да арака мезы – невялікія, шматкаляровыя прыкускі. Нялішняя будзе і кампанія.
  
 
Арабская кухня
Жыццё за відэлец
Да закусак падаюць хлеб, які завецца хобз або айш, што даслоўна азначае “жыццё”. Яго часта ўжываюць замест прыбораў, каб набіраць соўс і кавалачкі мяса. Цікавы від хлеба – айш бі заатар, то бок хлеб з тым’янам і іншымі травамі.

Мезы, альбо закускі  Традыцыйная блізкаўсходняя бяседа пачынаецца з мезы, або набору гарачых і халодных закусак. Часам з іх можна скампанаваць някепскі абед. Да папулярных закусак належаць: баба ганудж, хумус, фатаер або табула.
 Арабская кухня
 
 
Міні-слоўнік арабскай кухніФалафель (фелафель) – яго гатуюць з молатай сачавіцы
Шварма (shvarma) – арабскі адпаведнік грэцкага гірасу або турэцкага кебаба 
Фул – вязкае бабовае пюрэ, звычайна накладаецца чарпаком
 

Бляшанка на вярблюдзе?Арабская кухня – гэта адпачатку кухня намадаў-качэўнікаў. Складнікі для гатавання мусілі быць лёгкія для пераноскі, напрыклад, рыс, фінікі. Вандроўны караван разнастаіў сваё меню прадуктамі, набытымі па дарозе, напрыклад, гароднінай. На жаль, у тыя часы не ведалі такога цуду, як бляшанка кансерваў.

 

Шчасьлівая сямёрка Лічбу сем лічаць шчаслівай, што відаць і па кухні. Адна з традыцыйных страваў – кускус з сямю відамі гародні (напрыклад, цукіні, нут, востры перац, морква, памідоры, цыбуля і гарбуз).

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітбол
Вялікія каляровыя мячы падыйдуць тым, хто хоча выбудаваць цела, узмацніць мускулы, якія адказныя за правільную паставу.