Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Спаржа трох колераў
Спаржа бывае трох колераў.

Аргентынская кухня

Кулінарная візітоўка Аргентыны – гэта сакавітая ялавічына, печаная на грылі, вялікія піражкі, смажаныя на шмальцы і цудоўнае чырвонае віно.

У Аргентыне, на жаль,  не культывуецца кухня карэнных жыхароў  тых рэгіёнаў. З часам кухня  індзейцаў, што жылі на прасторах  пампы, адышла ў нябыт. Кухню аргентынцы атрымалі ў спадчыну ад еўрапейскіх канкістадораў і, зрэшты, палюбілі яе…
Ва ўсіх рэстарацыях уздоўж узбярэжжа Атлантычнага акіяну можна атрымаць цудоўна прыгатаваныя fruttі dі mare (морапрадукты), якія не надта адрозніваюцца ад тых, што падаюць у Міжземнамор’і. Стравы аргентынцаў пахнуць травамі, алівай. У ежу кладуць незлічоную колькасць прыправаў, якія надаюць смак, вядомы ў іншых частках свету, напрыклад, у Італіі ці ў Францыі.

Кукурузныя ўплывы
У аргентынскай кухні адчуваюцца моцныя ўплывы з іншых краін Лацінскай Амерыкі.  Гэта стравы на аснове кукурузы, у асноўным гарачыя, напрыклад,  локро - супа для халодных дзён – на аснове кукурузы і мяса,  хуміта - на аснове кукурузы і белага сыру, тамалес - страва з мяса, кукурузы і іншай гародніны, загорнутая ў кукурузнае лісце і гатаваная.
  
 
Аргентынская кухня 

Эмпанадас - аргентынскія піражкіІспанскім унёскам у сусветнае мастацтва кулінарыі з’яўляецца славутая эмпанада - “закручанае ў хлеб”, або від вялікага піражка. Кожны рэгіён Аргентыны мае сваё ўласнае эмпанада, якое адрозніваецца найперш памерам і фаршам. Эмпанада можа быць засмажанае або запечанае. Калі смажанае, то абавязкова на скварках. Кружочкі цеста не павінныя быць большыя за 15 см у дыяметры. Класічны фарш для эмпанады -- ялавічына. У арыгінальным рэцэпце ялавічыну трэба парэзаць на дробныя кавалкі, цяпер усё часцей ужываецца фарш. У фарш дадаюць цыбулю, разынкі, масліны і крутое яйка. Эмпанада не абавязкова павінна быць мясной. У Аргентыне ядуць і эмпанады з жоўтым сырам і шынкаю, са шпінакам і вяндлінай, або з курыцай. Сустракаюцца эмпанады з салодкай начынкай, але тады яны называюцца пастэль або пастэліта. Эмпанада ядуць рукамі, запіваючы чырвоным сухім аргентынскім віном. Аргентынцы найбольш любяць чырвонае мяса, але ахвотна ядуць рыбу і морапрадукты. У іх рэках водзіцца цудоўная рыба, напрыклад, дарада ці сурубі. Найлепшая зь іх – запечаная з прыправамі на блясе.

 

Аргентынская кухня
 
Yerba mate
Традыцыйным напоем ў  Аргентыне з’яўляецца гарбата матэ (yerba mate). Яе трэба піць з кубачкаў, вырабленых з гарбуза, дрэва або парцаляны, праз мэталічную трубку, якая заканчваецца сітачкам.
  


Мяса з грыля - аргентынскі дэлікатэс
Быдла, якое ў Аргентыну прывезлі іспанцы, хутка прызвычаілася да бяскрайніх раўнін і атайбавалася там надоўга. З часам карэннае насельніцтва навучылася паляваць на яго конна. Менавіта так паўстаў этас славутага аргентынскага “гауча”, альбо “таго, хто ведае таямніцу прыгатавання мяса”. Гауча можна сустрэць і сёння. Адзіным транспартным сродкам для сапраўднага гауча з’яўляецца конь, а ўсім яго жыццём – цудоўныя раўніны з быдлам, якое пасвіцца там круглы год. Калі мы патрапім да кагосьці на грыль, які аргентынцы проста абажаюць, давядзецца лічыцца з тым, што порцыі будуць вялізныя. Трэба быць гатовым і да таго, што апрача мяса, на грылі могуць быць і іншыя часткі жывёлы – напрыклад, яйкі або  кішкі, што ў некаторых можа выклікаць агіду. Мяса перад смажкаю на пару гадзін пакідаюць у chіmіchurrі – марынадзе на аснове часныку, зялёнай пятрушкі, бабковага лісця, солі, алею з дадаткам воцату або лімона. Падчас смажкі марынадам можна паліваць усё, што ляжыць на грылі.

 

Цудоўныя  дэсерты  Аргентынцы гатуюць цудоўныя дэсерты, якія аднолькава любяць дарослыя і дзеці. Усе торты і пірагі прывезлі іспанцы. Самыя славутыя – дульсэ дэ лехэ (dulce de leche) з малака і цукру, падобныя да карамелі і альфахорэс (alfajores), цеста, праслоенае дульсэ дэ лехэ і аблітае шакаладам, або флан – нешта накшталт пудынгу, палітага дульсэ дэ лехэ. Яшчэ адзін дэсэрт – тоўсты пласт сыра з кавалкам жэле з пігвы аб з бататаў квэза сон дульсэ (queso con dulce). Натуральна, у залежнасці ад рэгіёнаў да дэсертаў дадаюць незлічоную колькасць садавіны, якія смакам, колерам і водарам разнастаяць любую ўрачыстасць.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Аэробіка
Слова аэробіка значыць ”з кіслародам”. Аэробная гімнастыка дадае энергіі і вынослівасці, а таксама ахоўвае ад хвароб.