Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Цукіні для прыгажосці
Цукіні для прыгажосці.

Артышок

Лацінская назва:
Cynara scolymus
Шматгадовая расліна, якая паходзіць з рэгіёну Міжземнага мора, цяпер вырошчваецца і ў Еўропе, і ў Паўночнай Амерыцы.

Артышок

 

 

100 г артышока – 57 ккал

Артышокі ўтрымліваюць клятчатку, калій, кальцый, жалеза, фосфар, каратын, вітаміны B1, B2, PP i C.

 

Як есці У артышоках ядомае дно кветкі і мякаць лісця. Аддзяляем сцябло і вяршок артышока, акрапляем сокам лімона, каб не пачарнеў, і гатуем у вадзе каля 20 хвілін. Лісце абмакваюць у соўсы (дзіпы), якія гатуюць на свой густ, і высмоктваюць, а сярэдзіну – дно кветкі, якое лічыцца найсмачнейшай часткай артышока - ядуць асобна або дадаюць да салатак.

 

Артышокі для здароўя З-за наяўнасці цукру – інуліну – артышокі могуць спажываць хворыя на дыябет. З артышока робяць лекі для зніжэння халестэрыну і трыгліцэрыдаў у крыві. Лісце артышока ўтрымлівае флаваноіды, якія рэгулююць працу печані і жоўцевага пухіра. Флаваноіды лічацца моцнымі антыаксідантамі – яны змагаюцца са свабоднымі радыкаламі і змяншаюць рызыку захворвання ракам.

 

Афрадызіяк Ужо ў старажытнасці людзі верылі ў моц артышока ў справах кахання. Далікатнае дно кветкі рэкамендавалі ўжываць сырым або гатаваным як дасканалы антыдотум ад праблем у стасунках жанчыны і мужчыны…

 

 

Артышок


Натуральная касметыка Артышок – каштоўны прадукт у касметыцы і касметалогіі, складнік малачка, тонікаў, крэмаў і масак. Ахоўвае, ачышчае, абеззаражвае і сцягвае скуру, лагодзіць запаленні, дапамагае пры лячэнні акнэ. Мае супрацьболевыя, антывірусныя і антыалергенныя ўласцівасці.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітбол
Вялікія каляровыя мячы падыйдуць тым, хто хоча выбудаваць цела, узмацніць мускулы, якія адказныя за правільную паставу.