Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Азіяцкая піраміда
Таямніцы азіяцкай кухні
Азіяцкая піраміда заснаваная галоўным чынам на кухні Японіі і Кітая. Традыцыйны спосаб харчавання азіяцкага грамадства стаў падставай для стварэння піраміды. Кухні гэтага рэгіёны выключныя з многіх прычын. На першым узроўні піраміды знаходзяцца бабовыя, гародніна і садавіна. Гэта абавязковыя складнікі амаль кожнай стравы азіяцкай кухні. Дзякуючы ім ежа з'яўляецца здаровай і ўтрымлівае шмат пажыўных складнікаў. Азіяцкая кухня пазбягае ўжывання вялікіх колькасцяў мяса і малочных прадуктаў.
Што мы павінны, а што можам есці?Нашымі сябрамі павінны стаць стравы, багатыя клятчаткай і вітамінамі. Менавіта таму мы маем есці шмат садавіны і гародніны, а таксама бабовых. У склад нашай дыеты павінны ўвайсці зялёная гарбата, арэхі і хлеб. Рэкамендуецца піць сакэ і піва, але ва ўмеркаваных колькасцях. Што датычыць слодычаў, то яны дапускаюцца, але не часцей чым раз на тыдзень, гэтаксама як птушка і яйкі. Такія абмежаванні датычаць і мяса: раз на тыдзень.
Здаровы як азіят
Даследаванні амерыканскі навукоўцаў пацвярджаюць гіпотэзу, што азіяцкая кухня нашмат больш здаровая за заходнія. Прымяненне прынцыпаў азіяцкай кухні змяншае рызыку захворвання на хваробы цывілізацыі. Прыклад: соя і зялёная гарбата ў значнай ступені змяншаюць рызыку захворвання на рак і дыябет.
Больш рухуПераключыся на здаровы лад жыцця. Штодня займайся спортам, гэта палепшыць фізічную, інтэлектуальну, духовую форму і фігуру. Рэкамендуюцца рэгулярныя традыцыі ў саўне, якія дазволяць ачысціць арганізм ад таксінаў.













