Гародніна дня
Прадукт дня
Азіяцкія кухні
Падарожжа па азіяцкіх кухнях можа быць галавакружным. Азіяцкая кухня заснаваная на звычаях, якія існуюць у кожнай краіне, на разнастайнасці складнікаў, нязвыклых спалучэннях, смачных і ашаламляльных водарах.
Вялікае значэнне тут маюць традыцыі розных рэлігій Азіі, паводле якіх ежа існуе не толькі для цела, але і для душы. Смакавітасць гэтай кухні вынікае і з таго факту, што яна паходзіць са сталоў вялікіх дынастый.

Каралеўства рысу Адной з найбольш папулярных азіяцкіх кухняў з’яўляецца кітайская, а дакладней - кантонская. У кітайскай кухні дамінуе рыс, гародніна і соя. Мяса і рыбы у ёй не так шмат, як у іншых кухнях.
Ядуць усё, апрача самалётаў У склад кітайскай кухні ўваходзяць рэгіянальныя кухні. Сусветныя рэстарацыі, якія падаюць кітайскую кухню, прапануюць найперш стравы з кантонскай кухні. Гэта вынікае з таго, што кантонцы ахвотна ствараюць рэстараны ва ўсіх кропках планеты. Дзякуючы гэтаму кожны можа праверыць на сабе значэнне славутай прымаўкі пра разнастайнасць гэтай кухні: „кантонцы ядуць усё, што мае дзве нагі, апрача людзей; усё, што мае чатыры нагі, апрача сталоў; і ўсё што мае два крылы, апрача самалётаў”.

Важным элементам этыкету пры азіяцкім стале з’яўляецца тэхніка сёрбання. У Кітаі гэта трэба рабіць гучна і са смакам. У Японіі трэба ўхапіць палачкамі доўгія макароніны, узяць іх у рот і з далікатным гукам “уцягнуць” рэшту. Мудрэц на гэта сказаў бы: “Як не ведаеш, што рабіць, паслухай людзей вакол сябе”.
Японія ў скрыначцы Характэрнай стравай для Японіі з’яўляецца бента (bento). Пад гэтай назвай хаваецца простакутная скрыначка, у невялікіх перагародках якой старанна ўкладзеныя халодныя закускі. Гэта могуць быць сушы, рыс, печаная рыба, гародніна пад соўсам, кавалак садавіны. Бента падаюць на пікніках падчас вандроўкі, яно выконвае і ролю фаст-фуду. Традыцыйна жонка рыхтуе мужу бента на працу.













