Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Бататы – салодкая бульба

100 г бататаў – 84 ккал
Бататы ўтрымліваюць шмат крухмалаў, вітаміну C, вітаміну B, цукраў і каратыну.
Каля 90% бататаў гадуюць у Азіі, таму іх ахвотна выкарыстоўваюць у азіяцкай кухні. Гэтыя караняплоды належаць да самых пажыўных раслінных прадуктаў у свеце. Мякаць гэтай бульбы можа быць размаітых колераў, напрыклад, аранжавага. Бататы здаравейшыя, чым звычайная бульба.
На абед і на дэсертБататы ўжываюць гатаванымі або печанымі, як і звычайную бульбу. Можна з іх зрабіць фры, дадаць у поліўку, прыгатаваць пюрэ, дадаваць да выпечкі, аладак і пікантных суфле. Аднак найлепшы спосаб прыгатавання – у духоўцы. Апрача таго, бататы ўжываюцца для прадукцыі алкаголю, крухмалу, мукі і шматкоў. Іх можна есці і на дэсерт з-за выдатнага, салодкага смаку.
Усходнія чыпсы Бататы, як і бульба, з’яўляюцца сыравінай для прыгатавання чыпсаў, папулярных у краінах Азіі. У Кітаі папулярныя чыпсы, пакрытыя цукрам, у ЗША – салёныя, затое ў Бангладэшы сімпатыі спажыўцоў выклікалі чыпсы, прыпраўленыя перцам кайен і лімоннай кіслатой.














