Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Белая фасоля

Зярнятка, поўнае энергііФасоля з’яўляецца крыніцай жалеза. Людзі, якім бракуе жалеза, робяцца саслабелымі і апатычнымі. Асабліва недабор жалеза пагражае дзецям і моладзі падчас бурлівага росту, а таксама людзям, якія ачуньваюць пасля хваробы, цяжарным. Для лепшага засваення жалеза рэкамендуецца ўжываць фасолю разам з гароднінай, багатай на вітамін C.
Моцны дуэтБелая фасоля ўтрымлівае вапну і магній, якія дапаўняюць адно аднаго і забяспечваюць нашым зубам і касцям трываласць і моц.
Каралеўскае зярняткаФасоліны іграюць важную ролю ў святкаванні Трох каралёў. У шматлікіх рэгіёнах Францыі ці Іспаніі сям’я дзеліць адмысловы пірог, у якім запечаная фасолінка. У залежнасці ад мясцовай традыцыі, той, хто знойдзе фасолінку, робіцца каралём бяседы або павінен… заплаціць штраф.

Белая фасоля і футболБелая фасоля з’яўляецца складнікам пажыўных супоў, такіх, як французскі Cassoulet, іспанскі Fabada альбо бразільскі Feіjoada, іншых страваў – напрыклад, італьянскай Pasta e Fagіolі, гарачых і халодных салатаў.
Няўжо фасоля ўплывае на фізічную форму і здольнасці футбалістаў і спрыяе поспеху ў футболе? Калі і так, то гэта трымаецца ў строгім сакрэце.













