Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Бялок у стручках
Насенне стручковых раслін цэніцца перадусім дзякуючы вялікаму ўтрыманню бялка.
Стручковыя з’яўляюцца таксама каштоўнай крыніцай вітамінаў групы B, a таксама макра- і мікраэлементаў, сярод якіх калій, магній, фосфар, жалеза, медзь, марганец, малібдэн, цынк, а таксама сера.
Стручковыя ўтрымліваюць таксама фітаты, якія, калі верыць доследам на жывёлах, могуць абараніць клеткі ад новаўтварэнняў, апрача таго, яны багатыя на спажыўчую клятчатку, распушчальную і нераспушчальную.
Асабліва шмат бялку ўтрымлівае соя (40 г у 100 г ), прычым гэта бялок з пажыўнымі якасцямі, найвышэйшымі сярод усіх раслінных бялкоў. Колькасць вугляводаў у сухім насенні стручковых вагаецца ад 40 да 60 г у 100 г, а тлушчу – ад 5 г (для бальшыні стручковых) да 20 г (для насення соі).













