Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Бляшанкa Напалеона

Бляшанкa неадлучная ад нашага штодзённага жыцця. Яе няспынна ўдасканальваюць, яе эвалюцыя працягваецца. Ці можа ўвогуле такая рэч, як бляшанка, паддавацца інавацыям? Прасачыце за кароткай гісторыяй бляшанкі, каб знайсці адказ.
Афіцыйным вынаходнікам бляшанкі з’яўляецца Пітэр Дзюран, які ў 1810 годзе вырабіў першы асобнік і атрымаў патэнт ад аглійскага караля Геарга ІІІ. Дзюран выкарыстаў ідэю француза Нікаля Апэрта, які за сваё адкрыццё атрымаў з рук самога Напалеона ўзнагароду ў 12 000 франкаў. Патэнт Дзюрана развілі іншыя. У 1813 годзе англійская армія атрымала першыя пастаўкі харчавання ў бляшанкaх, якія паходзілі са свежазбудаванай бляшанкавай фабрыкі.
Першыя бляшанкі мелі тоўстыя сценкі, а каб іх адкрыць, ужывалі… малаток. З часам новыя тэхналогіі дазволілі вырабляць бляшанкі з танчэйшымі сценкамі, і тады з’явілася магчымасць ужываць адкрывалку для бляшанак. Праз 48 год пасля вынаходкі бляшанак была апатэнтаваная першая адкрывалка, якую выкарыстоўвалі падчас першай амерыканскай вайны 1961–1865 гг. Яшчэ пазней, у 1870 г. была створаная “цывільная” версія адкрывалкі, якой мы карыстаемся і цяпер. У 1925 г. колца адкрывалкі зрабілі зубчастым. У 1931 г. прадалі першую электрычную адкрывалку.













