Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.
Гароднінныя пацешкі
Бурак
Лацінская назва:
Beta vulgaris
Расліна з сямейства маравых, яе гадуюць дзеля караняплодаў і бацвіння. Расце на ўсіх кантынентах.

100 г буракоў – 37 ккалУтрымлівае вугляводы, клятчатку, калій, фосфар, вапну, магній, жалеза, цынк, вітаміны C, B1, B5, B6, PP, E, фоліевую кіслату, правітамін A.
Моцныя косці, здаровыя зубыУжыванне буракоў можа станоўча ўплываць на нашыя косці і зубы. Бо буракі ўтрымліваюць вапну, недахоп якой выклікае карыес, рахіт, остэапарозы і парушэнні росту ў дзяцей.
Для гулякДзякуючы ўнікальнай камбінацыі вугляводаў, вітаміну C, калію і фоліевай кіслаты, бурак ачышчае арганізм, здымае анемію і стому, аберагае ад узнікнення пухлін.

Культавы буракУсе цяперашнія гатункі паходзяць ад бурака дзікарослага, які расце на далёкім Усходзі і ў Індыі. Першыя згадкі пра бурак сустракаюцца ў Вавілоніі. Яго высока цанілі старажытныя грэкі, якія падносілі яго ў дар Апалону. Спачатку елі толькі бацвінне, а караняплоды ўжывалі ў лекавых мэтах. У XІV ст. гадоўля бурака пачалася ў паўночнай Еўропе. У часы Напалеона І пачалася экспансія цукровага бурака, цяпер другой крыніцы цукру пасля цукровага трыснягу. Бурак – асноўны элемент баршчу, культавага усходнееўрапейскага супа.
Рэцэпт дня
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













