Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Часнок

100 г часныку – 150 ккал
Багаты бактэрыцыднымі злучэннямі, эфірнымі алеямі, а таксама антыаксідантамі, якія ахоўваюць ад уздзеяння свабодных радыкалаў. Самае моцнае атыбактэрыяльнае дзеянне мае сыры часнок, але і прыгатаваны зніжае ўзровень халестэрыну ў крыві, мае антытромбнае ўздзеянне, аберагае крывазварот, ацаляе сістэму стрававання. Знішчае мікраарганізмы, дрожджы, грыбы і вірусы. Ягоныя вірусабойчыя ўласцівасці змяншаюць рызыку захворвання на пухліны.
Першы антыбіётык
Да таго, як у паўсюдны ўжытак увайшлі антыбіётыкі, часнык прымяняўся як абарона ад заразных хваробаў, а таксама як прафілактыка падчас эпідэміяў халеры, чумы ці грыпу. У адрозненне ад лекаў ці прышчэпак, часнок не выклікае прывыкання бактэрый і вірусаў да свайго ўздзеяння і нетаксічны для чалавека.

Часнок вядомы ўжо 4000 гадоў, паходзіць з Сярэдняй Азіі, а вырошчваюць яго па ўсім свеце. Яго вельмі цэняць у розных кухнях, асабліва ў міжземнаморскай, рускай, балгарскай, турэцкай і арабскай.













