Гародніна дня
Прадукт дня
Чэшская кухня
Чэшская кухня непарыўна звязаная з гісторыяй і традыцыяй. Стравы гатуюцца паводле старасвецкай славянскай рэцэптуры, часта мадыфікаванай пад уплывам кухні суседніх краін, напрыклад, Германіі. Доўгае падпарадкаванне Чэхіі Аўстра-Венгерскай імперыі таксама пакінула свой кулінарны адбітак. Лёгка прасачыць і уплывы кухняў іншых суседзяў – Славакіі, нямецкай Баварыі або польскага Шлёнска.
Абед – гэта аснова
Штодзённае чэшскае меню складаецца з трох прыёмаў ежы – сняданку, абеда і вячэры, дзе абед – асноўная пажыва.
Абавязковыя суп, галоўная страва і дэсерт. Аднак ад гэтай традыцыі пачалі адыходзіць, выбіраючы часцейшыя і лягчэйшыя перакусы. Чэшская кухня – гэта перадусім мяса – свініна, ялавічына і птушка, духмяныя соўсы, шчодра запраўленыя маслам, смятанай або традыцыйнай засмажкай, гэта хлеб і супы, гатаваныя на інтэнсіўных мясных або рыбных адварах.
Чэшскія смакі
Да папулярных супоў чэшскага стала належаць, апрача традыцыйнага булёну або таматнага супу, часныковы суп (cesnakova polevka), суп з трыбуха (drstkova polevka) i суп-гуляш. Вялікай папулярнасцю цешыцца і сам гуляш (gulas), тушанае ў духмяным, добра прыпраўленым соўсе мяса, а таксама, натуральна, кнедлікі – з булкі, дроджджавага цеста або бульбы, палітыя густым соўсам. Характэрныя і гароднінныя стравы – смажаная кветкавая капуста (smazeny kvatak), дранікі (bramboráky) або гарохавае пюрэ (hrachova kase). Нельга забывацца і на характэрны смажаны ў паніроўцы сыр (smazeny syr ), падаваны з соўсам і бульбай фры. Чэшскі фас-фуд – булка, фаршаваная сасіскаю ў гарчыцы або кетчупе (parek v hladniku), прадаецца з вулічнах вазкоў. У сваю чаргу самая папулярная закусь да піва – тапельцы (utopence), сардэлькі, марынаваныя ў воцаце. Калі вядзецца пра дэсерты, то апрача салодкіх кнедлікаў, можна сустрэць аладкі і наліснікі (palacinky), а таксама карлаварскія аблаткі – вафелькі з шакаладнай або арэхавай начынкай або салодкія рагалікі (rohlicky).
Гародніна на чэшскім стале
Толькі нядаўна чэхі пачалі надаваць увагу гародніне – дзякуючы шырокаму трэнду здаровага харчавання. Апрача памідораў, агуркоў або кансерваванай гародніны можна сустрэць на іх стале і іншыя, больш багатыя салаты і нарэзкі. Асабліва цэняцца бабовыя і капуста.
Культ піва
Амаль 500 відаў піва, вялікія славутыя бровары Pilsner або Budweiser, а таксама меншыя лакальныя бровары, якія ні ў чым не саступаюць - неад’емная частка чэшскай традыцыі. Рытуалам з’яўляецца не толькі варка піва, але і спосаб яго разлівання і піцця. Гурманы і спецыялісты ў гэтай сферы лічаць, што піва трэба наліваць павольна, з пашанаю, бо ад яго залежыць найважнейшая рэч – колькасць і якасць шумавіння ў куфлі.
Культ піва
Амаль 500 відаў піва, вялікія славутыя бровары Pilsner або Budweiser, а таксама меншыя лакальныя бровары, якія ні ў чым не саступаюць - неад’емная частка чэшскай традыцыі. Рытуалам з’яўляецца не толькі варка піва, але і спосаб яго разлівання і піцця. Гурманы і спецыялісты ў гэтай сферы лічаць, што піва трэба наліваць павольна, з пашанаю, бо ад яго залежыць найважнейшая рэч – колькасць і якасць шумавіння ў куфлі.














