Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Гісторыя бляшанкі
Выберы і зазнач адпаведны адказ.

Чылі

Лацінская назва:
Capsicum annuum/Capsicum frutescens
Востры гатунак аднагадовагабо стручковага перцу, які паходзіць з Паўднёвай Амерыкі, вырошчваецца з-за сваіх смакавых якасцяў.
Чылі
 

100 г чылі – 40 ккал

Утрымлівае натрый, калій, кальцый, бета-каратын, а таксама вітаміны B1, B2, B6, C i E.

 

Сусветная прыправа Чылі – гэта прыправа, вядомая па ўсім свеце, высока ацэненая шматлікімі кухнямі, між іншымі, індыйскай або мексіканскай. Часцей за ўсё чылі ўжываецца ў сушаным і парашкападобным выглядзе, але можна сустрэць яго сырым або марынаваным. Дасканала падкрэслівае і ўзмацняе смак страваў, але вядомыя і яго разагравальныя здольнасці. Усё часцей ён сустракаецца ў спалучэнні са слодычамі і дэсертамі, такімі як традыцыйны або пітны шакалад.

 

Востры і здаровыЧылі ўтрымлівае капсаіцын – алкалоід, які адказвае за яго пікантны смак. Гэтая субстанцыя мае аздараўляльныя ўласцівасці і выкарыстоўваецца ў вытворчасці супрацьболевых і разагравальных мазяў. Гэты алкалоід стымулюе метабалізм і працэсы абмену рэчываў, таму чылі дапаможа ў дыетах для пахудання. Праводзяцца таксама даследаванні, якія тычацца прымянення капсаіцыну ў барацьбе з новаўтварэннямі. Чылі з’яўляецца крыніцай аскарбінавай кіслаты або вітаміну C.

 

Шкала Сковіла (Scoville) У 1912 годзе  амерыканскі хімік Уілбур Сковіл  распрацаваў шкалу Сковіла, якая прымяняецца для вызначэння вастрыні ежы, асабліва перчыкаў чылі. Вастрыня чылі дасягае розных узроўняў у залежнасці ад гатунку і умоваў вырошчвання. Шкала Сковіла акрэслівае вастрыню на падставе ўтрымання капсаіцыну.

 
 
 Вастрыня перцу Чылі
Чылі ў самаабароне

Капсаіцын ужываюць і пры вытворчасці перцавага слёзацечнага газу. Уласцівасці капсаіцыну прыдатныя для самабароны, варта памятаць, каб старанна вымыць рукі пасля кантакту з чылі. Нават найменшая колькасць у кантакце са слізістымі абалонкамі, вачыма, далікатнымі фрагментамі скуры можа выклікаць непрыемныя наступствы.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стэп
Стэп – гэта від аэробікі, інтэнсіўная форма руху, якая дапамагае спаліць лішнія калорыі, пазбыцца тлушчу і паправіць сардэчна-судзінкавую сістэму.