Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Цукіні

100 г цукіні – 16 ккалЦукіні асабліва багатыя на калій, клятчатку, фосфар і вапну. У значнай ступені заспакойвае патрэбу арганізма ў вітамінах, асабліва ў вітаміне C і ў вітамінах групы B.
Цукіні super-lіght Цукіні лепей ужываць, калі яны вельмі маладыя. Тады яны захоўваюць не толькі смакавыя якасці, але і вельмі лёгка засвойваюцца. Цукіні можна ўключыць у рацыён дзяцей, людзей, якія толькі ачунялі ад хваробы, асоб з праблемамі стрававання. З-за лёгкастраўнасці і нізкакаларыйнасці цукіні з’яўляюцца ідэальнай гароднінай у дыетах для пахудання.

Дзівосы з Новага Свету Кабачкі паходзяць з Амерыкі, дзе спачатку ужывалі толькі іх насенне. У Еўропу яны патрапілі разам з іншымі дзівосамі з Новага Свету. Напачатку цукіні, як і большасць прывезеных навінак, гадавалі ў батанічных садах. Сёння цяжка ўявіць міжземнаморскую кухню без цукіні. Лічыцца, што гэта італьянцы ў XVІІІ стагоддзі пачалі гатаваць недаспелыя цукіні, як гэта мы робім цяпер.













