Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Вастрыня перца
Існуе мера вастрыні перца.

Салодкі гарошак

Лацінская назва:
Pisum sativum var. axiphium
Гатунак звычайнага гароху, які ядуць цалкам, разам са стручком і недаспелымі гарошынамі.
Гарошак цукровы
 
100 г цукровага гарошку – 42 ккалУтрымлівае бялок, клятчатку, вітамін C, E вітаміны групы B, калій, фосфар, магній і вапну.
 

Здаровы цукарПадае арганізму энергію, не павышаючы ўзроўня цукру ў крыві.  

 

Канкурэнт шпіната...У азіяцкай кухні падаюць таксама лісце цукровага гарошку, гатаванае як шпінат.

 
Гарошак цукровы

Зялёная закуска Напачатку гарох гадавалі толькі дзеля сушанага насення. У XVІ стагоддзі ў Галандыі пачалі вырошчваць далікатны, хрумсткі гарошак для з’ядання разам са стручком. Гэта дасканалы дадатак да рызота, пасуе да мяса і морапрадуктаў.

 

Сакрэт поспехуГэты від гарошка патрапіў потым у Азію, дзе здабыў вялізную папулярнасць. Сёння цукровы гарошак з’яўляецца важным элементам азіяцкай кухні. Смак цукровага гарошку выдатна дапаўняюць прыправы гэтай кухні, такія, як соевы і вустрычны соўс, сезам або імбір. Гарошак добра камбінуецца з рысам і салодка-кіслымі соўсамі. Уплыў хрумсткага гарошка на эканамічны поспех Кітая, Японіі ці Карэі яшчэ не пацверджаны даследаваннямі.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Аэробіка
Слова аэробіка значыць ”з кіслародам”. Аэробная гімнастыка дадае энергіі і вынослівасці, а таксама ахоўвае ад хвароб.