Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Спаржа трох колераў
Спаржа бывае трох колераў.

Парэй

Лацінская назва:
Allium porrum
Расліна з сямейства часнычных, яе вырошчвалі яшчэ ў старажытным Рыме, Егіпце і Грэцыі.
Парэй
 

100 г парэя – 47 ккал

Парэй утрымлівае каратын, фосфар, кальцый і вітаміны А, E, B1, B2, C.

 

Ад рэўматызму і не толькі Парэй прымяняюць у лячэнні рэўматызму, ён мачагонны і павялічвае лактацыю. Мае высокія пажыўныя якасці, бо ўтрымлівае шмат мінеральных соляў. З прычыны высокага ўтрымання вітамінаў рэкамендаваны для лячэння сістэмы стрававання. Ачышчае, дзякучы чаму яго прымяняюць пры лячэнні харчовых атручанняў. Памагае і пры прастудных захворваннях, падвышае устойлівасць арганізму і ўтрымлітвае каштоўныя эфірныя алеі. Дасканалы антысептык.

 

Старажытныя аматары парэя Парэй быў вядомы ужо ў старажытнасці. Лічыцца, што яго штодзённа елі Нерон і Арыстоцель, якія сцвярджалі, што менавіта з-за парэю маюць моцны і гучны голас.

 
 

 

Салата з Парэю

Дзень парэя

1 сакавіка святкуюць дзень апекуна Ўэльса – Св. Дэвіда, сімвалам якога з’яўляецца парэй. Парэй для валійцаў - азнака мужнасці, яшчэ з часоў гістарычнай бітвы з саксонцамі, калі пераможцы упрыгожылі зброю парэем. У той дзень валійцы асабліва ўшанавалі парэй – нагатавалі страваў з яго і ўпрыгожылі усё, што можна. Парэй – цудоўны складнік для салатаў, супу, мясных страваў, яго можна бланшаваць, тушыць ці гатаваць.

 

Папулярнасць парэяАсабліва папулярны парэй у Галандыі. Яго там ядуць штодня, тушаны парэй з’яўляецца нацыянальнай стравай.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стрэтчынг
Каланетык – від рэкрэацыйнай гімнастыкі, якую можна эфектыўна выконваць і дома.