Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Цыбуля

Лацінская назва:
Allium cepa
Самая распасюджаная і папулярная гародніна ў свеце. Прымяняецца і як лекавая расліна.
Цыбуля
 

100 г цыбулі - 40 ккал

Цыбуля утрымлівае клятчатку, бялок, магній, фосфар, жалеза,  натрый, кальцый, калій, вітаміны A, B1, B2, B6, C, PP

 

Забойца бактэрыйНайбольш каштоўныя ў цыбулі яе антыбактэрыйныя і антыінфекцыйныя ўласцівасці. У соку цыбулі ўтрымліваюцца фітанцыды – натуральныя бактэрыцыдныя субстанцыі. Варта зазначыць, што сырая цыбуля найбольш багатая на бактэрыцыдныя злучэнні. Але гатаваная ці тушаная таксама мае што прапанаваць.

 

Паніжае ўзровень халестэрыну, узмацняе сэрца і бароніць ад раку

Цыбуля дапамагае ў барацьбе з халестэрынам, бо значна зніжае ягоны ўзровень. Тым самым яна разрэджвае кроў, памяншаючы рызыку трамбозу, зніжае крывяны ціск і ахоўвае сэрца. Шырока праводзяцца даследаванні, якія могуць даказаць, што спажыванне штодня цыбулі і прадуктаў зь яе змяншае рызыку захворвання на рак.

 

Слёзацечны газ

Чаму мы плачам, наразаючы цыбулю? Гэта работа сульфонавых кіслотаў, якія ўтвараюцца падчас змешвання энзіму LFS і амінакіслот з сераю, якія ўтрымліваюцца ў цыбулі.  Яны раздражняюць вочы і слёзавыя залозы, выклікаючы сьлёзацячэнне. Пажуйце зяленіва пятрушкі або смажанае кававае зярнятка, і гэтыя непрыемныя з’явы зменшацца.

 
 

 

Цыбуля

Без цыбулі не было б егіпецкіх пірамідаў...Гісторыя цыбулі налічвае каля 3000 гадоў, а яе радзімай з’яўляецца Сярэдняя Азія і Індыя. Дзякуючы рымлянам, яна патрапіла ў Еўропу, а Хрыстафор Калумб распаўсюдзіў яе за акіянам. Выявы цыбулі знайшлі у егіпецкіх пірамідах – яна была ежай рабоў-будаўнічых, бо эфектыўна запабягала эпідэміям. Цяпер цыбулю вырошчваюць па ўсім свеце і ахвотна прымяняюць у кухнях усіх кантынентаў.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Пілатэс
Гэта інавацыйны комплекс практыкаванняў для цела і духу.