Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.
Гароднінныя пацешкі
Цытрусавая дыета – каб падрыхтавацца да карнавалу
Хацелі б Вы займець выдатную фігуру ўсяго за месяц? Такіх цудаў не бывае, але Вы можаце паспець скінуць вагу да навагодняга карнавалу. Памятайце пра Калядную пастку – пра святочны стол і наогул пра ежу, якую мы звычайна спажываем ў святочны перыяд.

Без эфекту ё-ёКалі Вы будзеце карыстацца дыетай 1000 ккал на працягу месяца, Вы згубіце каля 4-х кілаграмаў. Гэтая дыета лічыцца адной з найбольш эфектыўных хаця б таму, што не не выклікае “эфекту ё-ё”. У дадатак Вы можаце падвысіць гэты эфект фізічнымі практыкаваннямі.
Пазбаўцеся ад рызыкі, якую прыўносяць розныя “цудоўныя дыеты”. Калі Вы губляеце вагу занадта хутка, вашая скура не будзе мець дастаткова часу, каб прыйсці ў адпаведнасць з новым станам, і ўсё гэтае дакладна не назавеш здаровым. Мы прапануем смачную і лёгкую цытрусавую дыету, па якой можна згубіць кілаграм-паўтара ўжо за першыя тры дні, а пасля трэба проста пачаць лічыць калорыі і выкарыстоўваць арыентыр у 1000-1200 ккал у якасці дзённага аб’ёму спажывання. Імгненны вынік цытрусавай дыеты зматывуе Вас працягваць саму дыету. Дзякуючы ёй Ваш страўнік “зменшыцца” і гэта дапаможа пазбягаць ужывання салодкага ў ежу.
Вось рэцэпт на дзённую порцыю цытрусавай салаты (яна можа быць прыгатаваная зрання і захоўвацца ў халадзільніку): ачысціць і пакрышыць 5 апельсінаў і 4 грэйпфруты, дабавіць 1 лыжачку вадкага мёду, 5 лыжачак лімоннага соку і 4 раскрышаных грэцкіх арэхі. Прысыпаць невялікай колькасцю лісця пятрушкі зверху.
Вось рэцэпт на дзённую порцыю цытрусавай салаты (яна можа быць прыгатаваная зрання і захоўвацца ў халадзільніку): ачысціць і пакрышыць 5 апельсінаў і 4 грэйпфруты, дабавіць 1 лыжачку вадкага мёду, 5 лыжачак лімоннага соку і 4 раскрышаных грэцкіх арэхі. Прысыпаць невялікай колькасцю лісця пятрушкі зверху.
Цытрусавыя
Цытрусавыя – каштоўная крыніца вітамінаў, асабліва ўзімку і ўвесну, ва ўмовах адсутнасці доступу да лакальнай садавіны. Гэтая трохдзённая цытрусавая дыета грунтуецца на смачным і вытанчаным салаце.

Як пазбегнуць набору вагі падчас святаў?
- Не смажце карпа (а гэта дастаткова тлустая рыба) – лепш зрабіць студзень ці запячы яго ў алюмініевай фользе.
- Не дадавайце руа (традыцыйная для французскай кулінарыі сумесь роўных частак мукі і тлушчу, абсмажаных на патэльні) да капусты з грыбамі. Калі Вы хочаце падсілкавацца пірагом, які ўжо згубіў тэмпературу, проста падагрэйце яго на пары, і нічога больш.
- Не палівайце алеем селядцы – яны будуць менш уздзейнічаць на Вашую вагу, калі дадаць крыху нятлустай смятаны ці які-небудзь соус, які гатуецца на падставе ёгурту.
- Каштуйце ўсё, але патроху.
- Вызначце абмежаванні – напрыклад, хлеб і бульба – не тое, што варта есці на вакацыях.
- Ужывайце толькі адзін кавалак торту на дэсерт; пірог плюс куцця плюс фруктовы кекс плюс імбірны пернік – гэта нават болей, чым зашмат.
- Увечары выпівайце кубак зялёнай ці мятнай гарбаты альбо палыннага настою.
- Памятайце пра практыкаванні – сямейны шпацыр на выходных – цудоўны шлях для таго, каб дапамагчы адно аднаму спаліць некалькі калорый
Меню
Сняданак – 1 кубак мятнай гарбаты, цытрусавы салат.
Перакус – 1 шклянка апельсінавага соку (свежавыціснутага ці з пакунку)
Ланч (абед) – 1 кубак мятнай гарбаты, цытрусавы салат.
Перакус – 1 апельсін
Вячэра - 1 кубак мятнай гарбаты, цытрусавы салат.
Рэцэпт дня
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













