Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета для кормячых мацярок
Кармленне грудзямі - гэта вельмі важны аспект мацярынства. Яно падвышае імунітэт дзіцяці, уплывае на ягонае развіццё, дае неабходнае пачуццё блізкасці і бяспекі, стварае выключны стасунак дзіцяці і маці. У гэты час варта паклапаціцца, каб тое, што есць матка, ішло на карысць і ёй, і яе дзіцятку.
Навошта карміць грудзямі?
Малако маткі не мае бактэрый, у ім ёсць усе неабходныя дзіцяці пажыўныя рэчывы і антыцелы, якія забяспечваюць дзіцяці імунітэт і дзейнічаюць як антыалерген.
Што есці, а чаго не есці?
Ці існуюць прадукты рэкамендаваныя і забароненыя? У гэтым пытанні найлепей кіравацца здаровым розумам. Паводле спецыялістаў у галіне лактацыі, тэорыі, якія забараняюцць канкрэтныя прадукты, перайшлі да гісторыі.
Калі маці і дзіця ўспрымаюць розныя віды ежы, няма прычынаў абмяжоўваць дыету маці. Важна звяртаць увагу, як дзіця рэагуе на тое, што з’ела мама. Можна нават весці дзённік з’едзенага. Калі ж мы заўважым у дзіцяці праявы непрыймання (гэта могуць быць панос, колікі, алергічная высыпка, калі скура робіцца чырвоная, сухая і чэшацца), трэба прааналізаваць, што магло выклікаць такія праявы і выключыць такія прадукты з рацыёну мамы. Важна, каб нават пры з’яўленні такіх праяваў не адымаць дзіця ад грудзей. Рэкамендуецца кансультацыя з педыятрам, каб выключыць магчымасць алергіі.

На супакаенне
Настой з мэлісы, які п’е маці, добра паўплывае на яе самадчуванне, а таксама супакоіць дзіця. У продажы ёсць спецыяльнае печыва для кормячых мацярок, але яго спажыванне варта пракансультаваць з педыятрам.Якія прадукты?
Варта спажываць ежу свежую, здаровую, лёгкастраўную і разнастайную. Трэба кампанаваць ежу так, каб яна ўтрымлівала элементы з розных груп прадуктаў::
- зернебабовыя – выпечку, макароны, крупы, рыс,
- гародніну i садавіну,
- жывёльныя і раслінныя бялкі, напрыклад, бабовыя расліны, яйкі, малако і малакапрадукты, мяса і рыбу,
- жывёльныя і раслінныя тлушчы,
- вугляводы.
Вельмі важным для правільнай лактацыі з’яўляецца спажыванне вялікай колькасці вадкасцяў, найлепш мінеральнай вады, сокаў, спецыяльных травяных гарбатак.
Няварта турбавацца наконт павелічэння апетыту. Звычайна лактацыя прыспешвае метабалізм. Можна нават увесці дадатковы прыёмы ежы цягам дня, калі ёсць такая патрэба. Карысна есці часцей, але менш сытна. Добра было б запланаваць сабе 5 прыёмаў ежы на дзень, каб у вольную хвіліну не хапаць з халадзільніка абы-чаго і не наядацца “на запас”. Апрача сняданку, абеду і вячэры, трэба есці другі сняданак і падвячорак – ёгурты, гародніну ці садавіну.
На што звяртаць увагу?Існуюць прадукты, якія ўтрымліваюць больш алергенаў, кансерванты або іх спажыванне выклікае напушванне ці іншыя непыемныя наступствы.

Варта зважаць на цытрусавыя, не перастарацца з цяжкастраўнай ежай, тлустымі стравамі (смажанае і запечанае мяса, гатункі вяндлінаў і сыроў, пірагі і торты, а таксама звярнуць увагу на прадукты, якія пушаць (бабовыя, цыбуля, часнок, капуста звычайная і кветкавая), абмежаваць прадукты, які ўтрымліваюць кансерванты (штучна афарбаваныя, араматызаваныя і канцэнтраты). Добра было б абмежаваць спажыванне гарбаты і кавы, солі, цукру і вострых прыправаў. Малакапрадукты таксама не рэкамендуюцца ў вялікіх колькасцях, бо яны часта выклікаюць парушэнні ў засвойванні бялкоў.
Выключана
Кормячая мама павінна цалкам выключыць злоўжыванні такія, як алкаголь, цыгарэты ці наркатычныя сродкі. Гэтыя субстанцыі аказвацюь небяспечны ўплыў на здароўе самой маці, а таксама на развіццё і здароўе дзіцяці.
Меню
Сняданак
На выбар:
- малочны суп, бутэрброд з сырам ці вяндлінай, памідор,
- кава з цыкорыі або аўсу, бутэрброд з паштэтам і журавінамі.
Другі сняданак
На выбар:
- бутэрброд з вэнджанай рыбай, салатка з гародніны, ёгурт з садавінай,
- бутэрброд з жоўтым сырам, яблык, гарбата.
Абед
На выбар:
- суп з садавіны, катлета з бульбай, цёрты бурак,
- суп з гародніны, грыляванае або гатаванае на пары філе курыцы, бульба, квашаная капуста.
Падвячорак
На выбар:
- тварог з садавінай,
- ёгурт з садавінай, сухарыкі.
Вячэра
- яечня, кефір, садавіна,
- наліснікі з тварагом, морква.












