Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета "Паўднёвы пляж"
Гэта не дыета для пахудання, а хутчэй праграма здаровага харчавання. Яна заснаваная на вылічэнні глікалітычнага індэкса (GI), які дапамагае пры лячэнні цукровага дыябету, сардэчных захворванняў і атлусцення, а таксама для падтрымання фізічнай формы спартоўцаў.


Глікалітычны індэксГэта спосаб падліку колькасці цукру ў крыві пасля ежы.
Прадукты з нізкім глікалітычным індэксам не выклікаюць высокага ўзроўня цукру, таму Вы не адчуеце голаду, і ў арганізма хопіць часу, каб перапрацаваць тлушчы ў энергію.
Варта памятаць: Вы не палепшыце сабе настрою, едучы чыпсы або печыва, а наадварот, пагоршыце Ваш стан.
Прадукты з нізкім глікалітычным індэксам: яблычны сок, мяккая садавіна, аўсяныя шматкі, мюслі, фасоля, рыс басмаці, жытні хлеб і ёгурт. Гэта не ўвесь спіс прадуктаў, існуюць адмыслова распрацаваныя табліцы, пры дапамозе якіх можна вылучыць прадукты з нізкім глікалітычным індэксам.
Прыкладнае меню
Першы сняданак
Мюслі
Варанае яйка з грэнкам і невялікай колькасцю масла
Другі сняданак
Булачка з жытняй мукі з невялікай колькасцю масла, курыцай і лісцем салаты
Агароднінны суп
Садавіна
Абед
Крупы і гародніна, такія як бульба, морква, бурак, рэпа
Неабмежаваная колькасць зялёнай гародніны
Невялікая колькасць мяса або фасолі, сачавіцы, тофу
Тушаная садавіна або фруктовы шэрбет
Закускі
Абястлушчаны ёгурт або кавалачак сыра
Грэнкі з жытняга хлеба
Садавіна, сырая гародніна (морква, сельдэрэй)
Абястлушчаныя крэкеры і нятлусты тварог













