Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета пры стрэсе
Паўсюдны стрэсНапэўна, няма чалавека, які час ад часу не перажываў бы стрэсу, нямала і такіх, каго стрэс суправаджае пастаянна. Варта паклапаціцца пра адпаведную дыету, каб мінімалізаваць наступствы стрэсу.
Узмацненне імунітэту
Чорная парэчка з’яўляецца крыніцай вітаміну C, які робіць наш арганізм больш адпорным на інфекцыі.

Вітаміны
За правільнае функцыянаванне нервовай сітэмы адказваюць вітаміны групы B – яны супакойваюць, дадаюць энергію і дазваляюць забыцца пра страхі. Вітаміны гэтыя можна знайсці ў такіх прадуктах, як мяса, рыба, малако, дрожджы, крупы, праросткі, бабовыя, капуста, морква, шпінак, бульба, авакада, бананы, грэцкія арэхі, міндаль. Вітамін C ўзмацняе імунітэт, што дапамаге абараняцца ад інфекцый або змякчаць іх. Вітамін С мы знойдзем у квашанай капусце і такіх відах гародніны, як шпінак, брокалі, кветкавая і брусельская капуста, памідоры, цыбуля, а таксама ў цытрусавай садавіне, маліне, ажыне і чарніцах.

ЗёлкіГаючы ўплыў на стрэс маюць таксама траўкі, такія як мэліса, базылік, ластаўчынае зелле, хмель, тым’ян, маяран, мускат. Можна піць настоі з іх, дадаваць свежымі да салатаў або прыпраўляць імі стравы.
ПеракусыЧаста ў хвілінах стрэсу ў нас з’яўляецца неапераможная прага да перакусаў – тады лепей не есці слодычаў і чыпсаў, а мець пад рукой свежую моркаўку, рэпку, агурок, сухафрукты ці арэхі. Таксама належыць піць шмат вады, якая змякчыць праявы стрэсу, стомы і верне страчаную энергію.
Гармон шчасця
Шакалад залагоджвае стрэс, узбуджае розум і папраўляе настрой. Гэта заслуга магнію, які рэгулюе дзейнасць нервовых клетак. Цынк і селен спрыяюць утварэнню эндарфіну альбо г.зв. “гармону шчасця” , а таксама сератаніну, які выклікае лепшы настрой і дадае энергіі. Такім чынам, своечасова з’едзены драбок шакаладу ніколі не пашкодзіць.

Чаго пазбягаць?
Рашуча пазбягайце алкаголю, які часова паляпшае настрой, але знішчае нервовую сістэму. Няварта ўжываць кафеін у непамерных колькасцях, моцная кава і гарбата павялічваюць трывогу і нядобра ўплываюць на канцэнтрацыю. А з прычыны таго, што наш арганізм збірае тлушч, спажыванне тлустых страваў падчас стрэсу павялічвае рызыку хваробаў сэрца.
Меню
Сняданак
На выбар:
- 2 лусты чорнага хлеба з маслам, шынкай/вэнджаным ласосем і лісцем салаты, сок з грэйпфрута,
- натуральны ёгурт з мюслі і садавінай/сухафруктамі,
- паста з крутога яйка з натуральным ёгуртам і зялёнай цыбуляй/травамі,
- 2 лусты чорнага хлеба з птушыным паштэтам, свежым салодкім перцам або памідорам.
Другі сняданак
На выбар:
- малочны кактэйль з бананамі і арэхамі,
- пітны ёгурт, яблык,
- грэйпфрут, мінеральная вада з лімонам,
- банан, мінеральная вада з лімонам.
Абед
На выбар:
- смажаная на аліве рыба з дадаткам невялікай колькасці солі, перцу і прыправаў, пададзеная з лімонам і хрэнам,
- тушаная цяляціна, каша, цёрты вараны бурак,
- паравая рыба, бульба ў мундзірах, шпінак,
- суп з кукурузы/сачавіцы.
Падвячорак
На выбар:
- салата з чырвонай фасолі, зеляніны сельдэрэя, салодкага перцу, цыбулі, укропу з натуральным ёгуртам,
- некалькі скрылькоў вэнджанага ласося на лістах салаты, яблык,
- сок з морквы, нятлусты тварог і радыска,
- салата з курыцы, зеляніны сельдэрэя, грэцкіх арэхаў, прыпраўленая соллю, перцам, травамі і натуральным ёгуртам.
Вячэра
На выбар:
- заліўная курыца з гароднінай, чорны хлеб
- салата з тунца з салодкім перцам, гарошкам і кансерваванай кукурузай (мексіканская мяшанка), рысам і квашаным агурком,
- амлет з шампіньёнамі і салодкім перцам, смажанымі на аліве,
- запечанае індычынае філе з салатаю з памідора і агурка.












