Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета збалансаванага харчавання

Скарачэнне спажывання салодкага і мучнога
Мучная прадукцыя і салодкае забяспечваюць арганізм вугляводамі, якія ўмомант пераўтвараюцца ў тлушч. Пасля зніжэння колькасці спажывання такіх прадуктаў Вашае цела аўтаматычна зменіць свой метаблізм. Нават больш – замест атрымання энергі з пліткі шакладу, Вы выпрацуеце яе з ўласнага назапашнага тлушчу. Які результат? Найлепшая частка гэтай дыеты: Вы не ходзіце пастаянна галодным, але працягваеце губляць кілаграмы. Як? Проста спажываючы больш пратэінаў.
Памятайце: гэтая дыета мае сэнс толькі ў тым выпадку, калі яна становіцца арганічнай часткай вашага штодзённага жыцця. Вам не трэба пазбаўляцца ад асноўнай крыніцы вугляводаў – хлебы і пасты. Дастаткова проста зменшыць іх спажыванне да некрытычнага ўзроўню. Пасля таго, як вы зразумееце, што ўжо маеце фігуру Вашай мары, Вы можаце паступова вяртаць вугляводы ў свой рацыён. Але калі Вы вернецеся да спажывання шакаладу, Вы вернецеся і да сваёй першапачатковай вагі.
Вы станеце прыгажэйшым і здаравейшым
Узровень халестэрыну ў крыві знізіцца, знізіцца і крывяны ціск. Тры месяцы – найлепшы тэрмін для такой дыеты. За гэты перыяд вы хутка будзеце губляць лішнія кілаграмы.
Зблансаваная дыета дазваляе Вам заставацца маладым. Чалавечае цела складаецца збольшага з пратэінаў, і калі мы ўжываем пратэіны ў ежу, мы даем арганізму амінакіслоты, якія можна параўнаць з цаглінкамі, з якіх будуюцца сувязі. Клеткі Вашага цела будуць аднаўляцца і Вы будзеце выглядаць нашмат больш молада і прыгожа. Вы забудзеце пра праблемы са скурай, з валасамі, пра цёмныя колы пад вачыма і іншыя падобныя праблемы.
Што можна есці і як шмат?
- Мясамалочная прадукцыя – Выбірайце нятлустае мяса, пажадана курыцу ці індычку, малатлустыя сыры і рыбу.
- Вада – Важна выпіваць хаця б 2 літры вады на дзень. Вада ачышчае цела ад таксінаў і выводзіць прадукты метабалізму.
- Пірагі, хлеб, мучная прадукцыя – Нашая дыета строга абмяжоўвае спажыванне вугляводаў з такіх прадуктаў таму, што яны адказныя за захоўванне тлушчоў, што азначае лішнія кілаграмы.
- Добрыя тлушчы – Лепшыя тлушчы для нас – ненасычаныя, якія мы бярэм збольшага з раслін і рыбы. Гэтая дыета прыязна ставіцца да арэхаў.
- Садавіна і гародніна – Патрэбныя ў вялікіх колькасцях. Менавіта з іх наш арганізм будзе атрымліваць вугляводы – яны больш здаровыя за тыя, што змяшчаюць у сабе хлеб і мучныя прадкуты.
Іншыя прычыны адчуваць сябе здаравейшым
Для таго, каб згубіць вагу і выглядаць больш прывабна, недастаткова проста пачаць есці па-іншаму – трэба выконваць практыкаванні. Толькі такім шляхам можна прыручыць гармоны, адказныя за набіранне вагі. Рэгулярныя практыкаванні будуць мець выдатны эфект на Ваш метабалізм і дапамогуць Вам дабіцца ладнай фігуры. Можаце абраць прагулкі па свежым паветры, плаванне, бег, язду на ровары.

Прыкладнае меню:
Сняданак: тост з жытняга хлеба, 2 кавалкі ялавічыны, кавалак малатлустага сыру, 1 кубак ёгурту.
Дргугі сняданак: 1 яблык
Абед: ласось, засмажаны на супрацьпрыгарнай патэльні без алею, 160 г маладога баклажану, смажанага на 1 лыжачцы аліўкавага алею, 2 жытнія крэкеры, талерка фруктовага салату з сезоннай садавіны (можна і з замарожанай).
Полудзень: 1 кубак малатлустага ёгурту
Вячэра: рыба (трэска, судак, хек, камбала), смажаная на супрацьпрыгарнай патэльні без алею, 100 г лісця шпінаку, прапаранага і папырсканага лімонным сокам, некалькі лістоў салаты-латук з лыжачкай аліўкавага алею, 2 крэкеры.













