Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Баклажаны – для прыгожай усмешкі
Баклажаны – для прыгожай усмешкі.

Дыета 2000 калорый

Радасць жыцця без стрэсу і хвароб. 2000 калорый у дзень цалкам дастаткова, каб прыгожая фігура не была цяжкай перамогай.
Трацім кілаграмы
Гэта дыета для тых, хто хоча сістэматычна губляць па некалькі кілаграмаў штомесяц
 
Дыета 2000 калорый
 Прастата прямянення

Асноўныя правілы прымянення дыеты 2000 калорый:

- спажыванне ежы да 6 раз у дзень

- поўная адмова ад алкаголю

- адмова ад пячэння, цукерак і іншых прысмакаў

- ужыванне вялікай колькасці вады (да 2 літраў у дзень)

- ужыванне разнастайнай ежы

- адмова ад чыпсаў і іншых салёных закусак

 

 Дыета 2000 калорый
 
 
У чым сутнасць?

Яна простая ва ўжыванні, бо не выклікае пачуцця голаду. Галоўным яе правілам лічыцца штодзённае спажыванне не больш за 2000 калорый. У пары з падвышанай штодзённай фізічнай актыўнасцю, яна дапаможа вам схуднець на два-тры кілаграма цягам месяца.

 
Калі ўсё ж вы не зможаце выстаяць перад адным з пералічаных прадуктаў, не варта нервавацца. У гэты дзень дастаткова “пакрыць” іх ужываннем большай колькасці вады і садавіны.
 

ПЕРШЫ ДЗЕНЬПершы сняданак:
кубак гарбаты з малаком, булачка

Полудзень:
кубак гарбаты, 2 кавалачкі чорнага хлеба з каўбасой

Абед:
булён, тушаная гародніна, шклянка соку

Падвячорак:
шклянка таматнага соку

Вячэра:
шклянка малака, булачка, тварог

 

ДРУГІ ДЗЕНЬ

Першы сняданак:
шклянка гарбаты, булка, яйкі з шынкай

Полудзень:
кубак кавы (без цукру), бутэрброд з бананам

Абед:
салата з курыцы з пастай, апельсін

Падвячорак:
3 рысавыя вафлі з абястлушчаным тварагом

Вячэра:
порцыя печанай курыцы, бульбяное пюрэ, салата з гародніны з алеем, соўс

 

ТРЭЦІ ДЗЕНЬ

Першы сняданак:
шклянка гародніннага соку, сухарык

Полудзень:
2 кавалачкі хлеба, сыр, яблык

Абед:
гароднінны суп, порцыя цяляціны, 2 вараных бульбіны, салата з соўсам вінэгрэт

Падвячорак:
маркоўны сок, кавалачак бісквітнага пірожнага

Вячэра:
кары з тушаным рысам

Увага:
- порцыі мяса не павінны перавышаць 150 г
- порцыі супоў не павінны перавышаць 350 мл
- садавіна да 150 г
- гародніна да 300 г
- бульба да 150 г

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стрэтчынг
Каланетык – від рэкрэацыйнай гімнастыкі, якую можна эфектыўна выконваць і дома.