Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.
Гароднінныя пацешкі
Дыета аднадзённая
Ідэальная дыета для тых, у каго бракуе сілы волі, каб пратрымацца на дыеце больш за дзень.
Аднадзённая дыетаДыета на адзін дзень – гэтае суцэльнае задавальненне: будзеце есці 5 разоў на дзень, то не адчуеце голаду, а нават зазнаеце пачуццё сытасці.

Добрыя парадыХай порцыя на сняданак, абед і вячэру будзе большай, а на полудзень і падвячорак – меншай. Цэлы дзень можна піць несалоджаныя травяныя і садавінныя гарбаты.

Добрае адчуванне
такая дыета фантастычна ўзбадзёрыць, палепшыць страваванне, дасць пачуццё лёгкасці і добры настрой.
Аснова гэтай дыеты – сырая або злёгку адвараная (каля 3–5 хвілін у злёгку падсоленым кіпні) садавіна і гародніна.
Меню
Сняданак
Сумесь з 3 лыжак кукурузных шматкоў, нарэзанага з скуркай яблыка, шклянкі кіслага малака.
Полудзень
2 лыжкі тварагу з 3 цёртымі морквамі, запраўленыя лімонным сокам, соллю і белым молатым перцам.
Абед
Салата з шынкай, 3 морквы, 1 агурок, 2 памідоры, 1 цыбуліна, 1 крутое яйка. Прыправіць сокам цытрыны, соллю, перцам, лыжкай алівы, чайнай лыжкай цёртага хрэна, пасыпаць зялёнай цыбуляй.
Падвячорак
Напой з паўшклянкі кефіру, узбітага з цыбуляй і агурком, запраўлены кропам, невялікай колькасцю цёртага хрэна, соллю і перцам.
Вячэра
Бутэрброд: Дзве тонкія лусты хлеба грубага памолу, нашмараваных маргарынам з паніжаным утрыманнем тлушчу, некалькі лістоў салаты, 2 памідоры, паўагурка, 2 лыжкі тварагу з маленькай цыбулінай і зялёным цыбуляй, запраўленых соллю, перцам і любой зелянінай.Рэцэпт дня
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













