Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Буракі і чылі для паніжэння ціску
Ці ведаеш ты, як панізіць высокі крывяны ціск хатнімі спосабамі, з дапамогай дыеты?

Дыета багатая клятчаткай

Арганізм не ператраўляе клятчаткі - таму гэта неацэнная зброя ў барацьбе з лішняй вагою.
Выводзіць таксіны і зганяе вагу
Гэта дыета з высокім утрыманнем клятчаткі і нізкім утрыманнем тлушчу. Даследаванні паказваюць, што клятчатка грае важную ролю ў харчаванні. Падлічана, што дзённая норма клятчаткі мае складаць не менш за 30 г.  Клятчатка - гэта зброя ў барацьбе з лішнімі кілаграмамі.
 
Дыета багатая клятчаткай
 Добрыя парады

Штодня трэба спажываць мінімум 30 г клятчаткі. Рэкамендаваная колькасць калорый 1000-1250 для жанчын і каля 1500 для мужчын. Асноўнай крыніцай клятчаткі павінны быць макароны і жытні хлеб, фасоля, печаная бульба, кукуруза, сачавіца, гародніна, свежая і сушаная садавіна.

 Дыета багатая клятчаткай
 
 
Нізкакаларыйнае з клятчаткай
Брокалі, салодкі перац, спаржа, памідоры, агуркі, кветкавая капуста, салата - толькі некалькі відаў гародніны, што гарантуюць малую колькасць калорый і магутную порцыю клятчаткі.
 

Можна прыгатаваць вялізную колькасць страваў, багатых клятчаткай: бутэрброды, супы, мучныя стравы і стравы з бульбы, салаты і дэсерты, вегетарыянскія стравы. Усё трэба прыгатаваць так, каб колькасць калорый не перавышала дзённую норму, а колькасць клятчаткі была адпаведная.  

За тыдзень можна страціць 1,4 кг. Каб падтрымліваць сталую вагу, трэба прытрымлівацца ўсё жыццё некалькіх правілаў: перайсці на прадукты з жытняй мукы (хлеб і макароны) і есці шмат садавіны.


Прыкладнае меню:

Штодня варта памятаць аб сумесі, багатай на клятчатку: шматкі, арэхі і сухафрукты, што дасць арганізму 200 ккал і 15 г клятчаткі.

 

Сняданак

0,5 порцыі сумесі, багатай на клятчатку, 140 г малака

Полудзень

300 г супу з сачавіцы

2 лусты хрумсткага хлеба, пашмараванага экстрактам з дрожджаў

1 апельсін

Абед

Амлет са свежай зелянінай

115 г свежага або марожанага гарошку

на дэсерт 220 г абрыкосаў у нізкасалодкім сіропе

Вячэра

Апошняя порцыя сумесі, багатая клятчаткай

Яблык або груша

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Танец жывата
Танец жывата інакш называецца “raks sharki”. Яго гісторыя пачалася ў старажытным Егіпце і налічвае некалькі тысяч гадоў.