Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета бялковая
- рэгулярнае спажыванне гародніны і садавіны,
- 4-5-разовае харчаванне штодня

Бялок усяму аснова
Галоўным элементам гэтай дыеты з'яўляецца натуральны бялок, вялікая колькасць якога ёсьць ў нятлустым мясе і каўбасе, птушцы, яйках, ёгуртах, сырах і іншых малочных вырабах. Трэба пільнаваць, каб у штодзённым меню было як мага болей высокабялковых прадуктаў і вугляводаў. Давайце выключым з кола нашых кулінарных інтарэсаў слодычы і цукар - на карысць нятлустых мяса і сыроў.
Пі ваду
Важна выпіваць штодня мінімум 2 літры негазаванай воды – калі выконваць гэтае правіла, арганізм не будзе мець праблем з засвойваннем натуральнага бялку.
Еш гародніну і садавіну
Нельга забываць пра гародніну з садавінай, ужываць іх, напрыклад, у выглядзе салат. Выдатнай крыніцай вугляводаў і іншых пажыўных рэчываў з'яўляюцца напрыклад:
- кукурузная мука,
- мёд, сушаная садавіна, бакалея, арэхі
- рыс, грачаная каша, бульба, макароны, аўсяныя і кукурузныя шматкі.

Штодня займайся спортам
Сістэматычныя, штодзённыя фізічныя практыкаванні павінны стаць часткай кожнага дня!4-5- разовае харчаванне
Рэкамендаваная колькасць прыёмаў ежы – не менш за 4-5 раз на дзень, бо пры ўмове актыўных фізічных практыкаванняў неабходна забяспечыць арганізм пажыўнымі рэчывамі. Гэтая дыета абсалютна несумяшчальная з галаданнем!
Прыклад дзённага меню, як крыніцы натхнення
Сняданак:
- кубак какавы, 3 кавалачкі жытняга хлеба з кавалачкам вяндліны або жоўтага сыра
або
- аўсяныя шматкі ў малацэ з разынкамі, сушанай садавінай і семкамі сланечніка.
Другі сняданак:
- дзве булачкі з памідорам і агурком
або
- шклянка мінеральнай вады, амлет (малако, кукурузная мука, 2 яйкі, паўлыжкі цукру, разынкі і лясныя арэхі), яблык.
Абед:
- курыная грудка (вараная, рыс, салата)
або
- блінцы з кукурузнай мукі з тварагом.
Падвячорак:
- ёгурт з рысам і тварагом, яблык
або
- дзве булачкі з абястлушчаным тварагом і мёдам.
Вячэра:
- рыба з салатай
або
- гарбата з лімонам без цукру, два вараныя яйкі, пшанічная булачка.













