Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Сельдэрэй - натуральны афрадызіяк
Таямніца сельдэрэя.

Дыета для цяжарных

Гэтая дыета для будучых маці, якія разумеюць, што харчаванне жанчыны да і падчас цяжарнасці моцна ўплывае на здароўе дзіцяці.

Найболей важныя і карысныя для развіцця плоду элементы: фоліевая кіслата, жалеза, ёд, цынк і ненасычаныя тлустыя кіслоты. Гэтыя элементы павінны паступаць у арганізм з ежай у правільных дозах. Недахопы ў дыетах цяжарных і кормячых жанчын з'яўляюцца якраз тады, калі арганізм не атрымлівае неабходную колькасць гэтых элементаў.


Ведай, што есці - гэта асноваЖанчыны, якія збіраюцца стаць маці, павінны прытрымлівацца правілаў правільнага харчавання.

 
Дыета для цяжарных

Вось некалькі парад,  якія дапамогуць пазбегнуць негатыўных эфектаў дыеты і дастасуе яе да нашых патрэбаў:

 

Разнастайнасць рацыёну. У прыродзе не існуе такога прадукта, які б утрымліваў ўсе пажыўныя рэчывы, якія мы ведаем (іх каля шасцідзесяці). Чым большая разнастайнасць страваў, тым больш карысці для арганізма.

 

Хлеб толькі з мукі грубага памолу. Жытні хлеб утрымлівае ў 3-5 разоў больш мінеральных рэчываў, чым белы хлеб, ён багаты таксама на вітаміны і цэлюлозу.

 

Падвоіць колькасць жалеза ў дыеце. Цяжарная жанчына павінна два разы на дзень есці мяса, курыцу, вяндліну (нішчымныя). У кожны прыём ежы рэкамендуюць уключаць гародніну і садавіну, якія багатыя вітамінам С і спрыяюць засваенню жалеза.

 

Абавязкова есці рыбу. Рыба – выдатная крыніца каштоўнага бялку.

 

Дадаваць у салаты раслінныя алеі. Мінімум – сталовую лыжку на дзень. У алеях утрымліваюцца ненасычаныя тлустыя кіслоты, незаменныя для правільнага развіцця цяжарнасці.

 

Спажываць больш малака і малочных прадуктаў. Яны вельмі важныя для маці і дзіцяці, таму што ў іх шмат кальцыю, вітамінаў B2, B12, каштоўных бялкоў. Прадукты паніжанай тлустасці дапамагаюць захаваць умераную вагу.

 

• Мінімум 1 кг гародніны і садавіны ў дзень. Гэта найлепшая крыніца вітамінаў і мінералаў.

 

Не ўжываць алкаголю. Абмежаваць моцную каву. Наркатычныя і дурманлівыя сродкі забароненыя. Гэта павялічвае рызыку выкіду і можа пашкодзіць плод.

 

Дыета для цяжарных
 
 
Найперш - раснастайнасць
Разнастайнасць рацыёну, шырокая гама прадуктаў вельмі зніжаюць рызыку дэфіцыту карысных рэчываў.
 
 
Падчас цяжарнасці патрэба арганізма ў вітамінах і мінералах істотна ўзрастае, часам да на 50-100%. Але ў любым выпадку, энергетычная каштоўнасць дзённага рацыёну павінна быць павялічаная толькі на 300 Ккал.

 

Многія жанчыны клапоцяцца пра сваю фігуру, выкарыстоўваючы розныя дыеты для пахудання, часта няправільна збалансаваныя, што прыводзіць да недахопу карысных рэчываў.

Цяжарная жанчына павінна забяспечваць не толькі свае патрэбы ў пажыўных рэчывах, але і патрэбы свайго дзіцяці. Таму думайце, як  разнастаіць харчаванне пажыўнымі натуральнымі прадуктамі, і пазбягайце стымулятараў. Дзеля свайго здароўя і здароўя дзіцяці.

Меню
Сняданак:
збожжавыя шматкі з малаком, дзве паўназярністыя булачкі, дзве лустачкі нятлустай шынкі, салата з памодораў з цыбуляй і алівай, гарбата з лімонам
Абед:
Ласось на пары, салатка з сырой морквы, гатаваная бульба, сок са свежых грэйпфрутаў
Вячэра:
садавінная салатка, паўназярністая булка з апельсінавым джэмам, ёгурт, гарбата з лімонам

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Пілатэс
Гэта інавацыйны комплекс практыкаванняў для цела і духу.