Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета для добрай памяці
Тэмп і развіццё ўсіх сфер жыцця вымагае ад нас усё большых ведаў, запамінання і здольнасцяў. Можна запісацца на курсы, якія дапамогуць нам упарадкаваць лішак інфармацыі ў галаве, але давайце не забывацца пра здаровае харчаванне і штодзённую дыету, якая з’яўляецца асновай штодзённага функцыянавання.

Хто забываецца? Праблемы з памяццю – гэта не толькі пытанне ўзросту, яны ўсё часцей датычаць людзей маладых і актыўных прафесійна.
Глюкоза
Эфектыўнае мысленне, канцэнтрацыя або запамінанне вымагаюць адпаведнай колькасці энергіі для арганізму. На выручку прыходзяць вугляводы, якія абумоўліваюць правільную працу мозгу. Асноўнай крыніцай энергіі тут з’яўляецца глюкоза, якую мы знойдзем у паўназерневых кашах, карычневым рысе, хлебе буйнага памолу, каменьчыках пладоў, зерні і садавіне.
Бялок
Бялок – гэта будаўнічы матэрыял для ўсіх клетак арганізму, ён адказны і за іх аднаўленне і рэгенерацыю. Недабор бялка затрымлівае працэс мыслення, рост і развіццё арганізму, а таксама выклікае ўпадак адпорнасці. Найлепшай крыніцай бялку ў рацыёне з’яўляюцца мяса, стручковыя расліны, вяндліна, птушка, рыба, малако, сыры і яйкі. Варта выбіраць нятлустыя гатункі мяса, а патрэбу ў бялку дапаўняць з дапамогай малочных прадуктаў.
Лецытын
Лецытын – гэта фосфаліпід, які ўплывае на паляпшэнне памяці, часта выступае ў якасці складніка прэпартаў, што паляпшаюць канцэнтрацыю. Ён будуе сценкі клетак, з’яўляецца складнікам будовы мозгу і нервовай тканкі. Паляпшае крывазварот, спрычыняецца да лепшага насычэння мозгу крывёй і кіслародам і затрымлівае працэсы старэння. Зніжае ўзровень кепскага халестэрыну і супрацьстаіць атэрасклерозу, сардэчнай і мазгавой недастатковасці. Лецытын можна знайсці ў насенні соі, арахісе, грэцкіх арэхах, яечных жаўтках, праростках пшаніцы.
КалійКалій – гэта адзін з самых важных для арганізму мінералаў. Ён абумоўлівае правільную працу сэрца, рэгулюе водны баланс і кіслотна-шчолакавую раўнавагу. Адказвае за дастаўку кіслароду ў мозг, што аблягчае яснае мысленне. Калій прысутны ў насенні стручковых, бульбе, сельдэрэі, моркве, памідорах, бананах, слівах, парэчцы, сухафруктах.

Цынк
Цынк – гэта рэдкі элемент, але нават мінімальны яго недахоп ускладняе працэс канцэнтрацыі і запамінання. Таму яго рэкамендуюць тым, хто хацеў бы падвысіць сваю інтэлектуальную спраўнасць, а таксама асобам сталага веку з мэтай запабягання старэчага маразму. Крыніцай цынку з’яўляюцца вустрыцы, марская рыба, стручковыя, зернебабовыя.
Пачні цяпер
Важна, каб цяпер паклапаціцца аб правільным харчаванні мозгу, каб ён спраўна служыў доўгія гады. Адпаведная і здаровая дыета ў спалучэнні з фізічнай актыўнасцю - гэта тое, што мы можам зрабіць самі для свайго арганізму.
Меню
Сняданак:
Хлеб жытні/паўназерневы, масла, салата, шынка з птушкі, жоўты сыр, памідор, зеляніна пятрушкі, зялёная гарбата
Другое сняданне:
Банан, натуральны кефір
Абед:
Гатаваная бульба, запечаная курыная грудка з прыправамі, гавтаваная стручковая фасоля, сок з садавіны
Полудзень:
Грэцкія арэхі
Вячэра:
Хлеб жытні/паўназерневы, масла, салата, тунец ва ўлсаным соку, праросткі соі, морквавы сок













