Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета для мужчын
Мужчыны праяўляюць больш упартасці і паслядоўнасці ў барацьбе за стройную фігуру. Яны радзей паддаюцца спакусе з’есці салодкае. Таму ім лягчэй удаецца схуднець – прынамсі ў тэорыі. Аднак яны выбіраюць дыету як спосаб схуднець у чатыры разы радзей, чым жанчыны.

Аснову дыеты для мужчын павінна складаць трохразовае харчаванне з нішчымных, але смачных страваў.
Паміж асноўнымі прыёмамі ежы трэба знайсці час для полудня (невялікі пакет кефіру, 100 мл таматнага соку з пажыўнай вартасцю 110 Ккал) і падвячорку, які можа складацца з хрумсткай выпечкі з лыжкай хатняга тварагу і нарэзанага лустачкамі агурка (75 Ккал).
Рыба з гароднінай можа служыць выдатнай заменай мяса. Тым не менш, цалкам адмаўляцца ад мяса няварта (асабліва фізічна актыўным мужчынам). Адзінае, пра што варта забыцца – гэта паніраванае мяса і рыба, а таксама алкаголь, якія ўтрымліваюць пустыя калорыі, узбуджаюць апетыт, пушаць і выклікаюць нястраўнасць. Аднак час ад часу можна дазволіць сабе выпіць гарэлкі або віна. Варта таксама абмежаваць спажыванне моцнай кавы і гарбаты.
Не забывайся пра штодзённы трэнінг!

Нягледзячы на надвор'е, пакідайце машыну далей ад месца працы – гэта дасць Вам магчымасць прайсціся.
Калі Вы працуеце за сталом, час ад часу рабіце практыкаванні па расцягванні мышцаў.
Выконвайце іх прынамсі два разы ў дзень па 3-5 хвілін.
Па магчымасці, карыстайцеся не ліфтам, а лесвіцай – і ўгару, і ўніз.
Дзённая порцыя калорый
Для людзей, якія займаюцца фізічна лёгкай працай, сутачная норма складае 1500 Ккал, у той час як для мужчын, чыя праца патрабуе вялікіх фізічных высілкаў, яна можа быць павялічаная да 1800 Ккал, або нават да 2000 Ккал у суткі. Няварта забываць і пра вадкасці – 2 літры негазаванай вады, соку, гарбаты (алкаголь не лічыцца) на дзень. А самае галоўнае – рух.
Як пазбавіцца ад складак тлушчу?
Важна, каб дыета служыла для насычэння, а не для атлусцення, дапамагала скінуць тлушч з ваколіцаў жывата, дзе ён адкладаецца найболей інтэнсіўна. Для гэтага варта адмовіцца ад свініны, салаты запраўляць не алеем, а лімонным сокам, для гушчыні ў супы і соўсы дадаваць бульбяное пюрэ. Пра яечню з шынкай, смажаную каўбасу і свініну з бульбай фры лепш забыцца
Дыета павінна быць багатая на вітаміны групы B, C, A, D, E, магній, кальцый, бялок і клятчатку. Ідэальныя складнікі дыеты – гэта спаржа, брокалі, кветкавая капуста, шпінак, чырвоны перац, вараная ў лупінні бульба, розныя салаты, пшанічнае вотруб’е, аўсяныя шматкі, нішчымны ёгурт, малочныя прадукты, хлеб грубага памолу, сокі, раслінныя тлушчы, лімонны сок.
Набор №1:
акраец хлеба з мукі грубага памолу з 0,5 ст. лыжкі нішчымнага алею, 30 г нішчымнай вяндліны, 100 г кавуна (205 Ккал)
Набор №2:
два сухарыкі з 0,5 чайнай лыжкі алею і лыжка ягаднага джэму (160 Ккал)
Сумесь: 3 чайныя лыжкі шматкоў з мюслі (без цукру), 1 ст. лыжка хатняга тварагу, 3 лыжкі малака. Да таго 150 г цукровай дыні (185 ккал).













