Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Цукіні для прыгажосці
Цукіні для прыгажосці.

Дыета для офісных работнікаў

Мы падкажам, як не памерці з голаду, і пры гэтым трохі схуднець. Варта памяняць свае харчовыя звычкі ўжо цяпер.

Усё больш людзей цэлы дзень працуюць за сталом. На жаль, такая праца спрыяе атлусценню – мала руху, сядзячая пазіцыя. Ды і дзеці праводзяць доўгія гадзіны, седзячы ля камп'ютара ці тэлевізара. І ў тых і другіх можа з'явіцца лішняя вага - як вынік недахопу руху і доўгага сядзення за сталом.

 

Булачка і шакаладны батончык
Твая ежа падчас працоўнага дня - кава і булачка, набытая па дарозе, а часам нават піражок або батончык. 
 
Дыета для офісных работнікаў

Спачатку некалькі агульных парад:
1. Сняданак з'ешце дома. Дзякуючы гэтаму можна пазбегнуць перакусаў на працы і падчас гутарак з калегамі, за кампанію. Абавязкова вазьміце з сабою на працу ланч, невялікая порцыя абароніць Вас ад голаду.

2. Падчас перапынку на абед з'ешце салату або суп.

3. Галоўную страву з'ешце дома пасля працы. Калі ж Вы працуеце дапазна, абавязкова знайдзіце трохі часу, каб схадзіць у рэстаран або бар, і ешце павольна, няспешна. Французы стройныя зусім не таму, што так любяць спорт, а таму, што ўмеюць атрымліваць насалоду ад працэсу, ядуць са смакам.

Перад сном з'ешце якую-небудзь садавіну або выпіце шклянку гародніннага соку.

4. Не прапускайце часу прыёму ежы, бо згаладалы чалавек есць больш, чым трэба.

5. Не забывайце аб практыкаваннях. Нават у офісе можна трохі парухацца: памахаць рукамі, панахіляцца ў розныя бакі, пакруціць галавой і расцерці шыю. Прайдзіцеся па офісе, наведаеце сваіх калегаў па працы.

Дыета для офісных работнікаў
 

Праграма практыкаванняў: рух – гэта здароўе!

Раніцай:
15 хв. практыкаванняў на рукі,
15 прысяданняў.

Пасля сняданка
:
30–60 хвілін язды на ровары - можа, часам  варта паехаць на працу роварам.

Пасля абеду:
30-45 хвілін прагулкі ў хуткім тэмпе.

Вечарам:
10 хв скокаў пра скакалку на мякай падлозе, напрыклад, на дыване. 
 

Ваша меню на 5 дзён – ешце тое, што любіце.

Першы сняданак

Выпіце ячменную каву або гарбату, лепш з абястлушчаным малаком і без цукру. Ідэальна было б выпіць шклянку абястлушчанага малака, кефіру або ёгурта.

Меню на выбар
2 лусты хрумсткай выпечкі, тонка нашмараванай алеем,

2 кавалачкі вяндліны, трохі радыскі;

1 луста жытняга хлеба, нашмараванага алеем, 100 г абястлушчанага тварагу з зялёнай цыбуляй і агурком;

1 крутое або ўзьмятку яйка, луста хлеба з алеем, памідор;

2 лусты хрумсткай выпечкі з алеем, 2 тонкіх кавалачкі сыру, некалькі радысак;

1 луста хлеба грубага памолу, нашмараванага алеем, тварагом або чайнай лыжкай джэма.


Што ўзяць з сабою на працу на полудзень?

1 яблык; 1 грушу; 1 маленькі банан; 2 морквы.

 

Ланч
Гароднінная салата:
парэжце агурок, невялікую цыбуліну, балгарскі перац, некалькі штук радыскі, 150 г абястлушчанага сыра «Фета», дадайце соль і перац, змяшайце.

Рыбная салата: 150 г тунца ў алеі, 1 крутое нарэзанае яйка, памідор і цыбуля, дадайце прыправы і змяшайце.

Салата з тварагу: 200 г абястлушчанага тварагу змяшайце з парэзанай радыскай, зялёнай цыбуляй, 4 лыжкамі ёгурта, дадайце прыправы.

Салата з курыцы: парэжце і змяшайце 100 г смажанага філе курыцы, кавалачкі ананаса,нарэзаны яблык, 3 лыжкі кансерваванай кукурузы і 2 шт. чарнасліву

 

Вячэра – старайцеся з’есці яе дома.

Рыс з гароднінай: 100 г варанага рысу змяшай з 250 г тушанай на алеі гародніны і шампіньёнаў.

Рыба з гароднінай: патушыце на алеі 2 цёртых морквы, парэзаную цыбулю, памідор, дадайце 150 г рыбы, патушыце, дадайце прыправы.

Фрыкадэлькі з шампіньёнамі: 100 г курынага фаршу змяшайце з 100 г тушанай цыбулі з шампіньёнамі, зелянінай пятрушкі, прыправамі. Зрабіце фрыкадэлькі, зварыце на пары, ешце з гарнірам - лыжкай рысу.
Макароны з соўсам: да 100 г вараных макарон дадайце соўс з 2 лыжак таматнай пасты, тушанай з цыбуляй і зубчыкам часныку. 

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Танец жывата
Танец жывата інакш называецца “raks sharki”. Яго гісторыя пачалася ў старажытным Егіпце і налічвае некалькі тысяч гадоў.