Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета для залежных ад шакаладу
Шакалад міжтым таксама складаецца з субстанцый, якія выклікаюць залежнасць.
Акрамя цукру і ўзбуджальнікаў (напрыклад, кафеіну), шакалад утрымлівае шмат тлушчоў, таму не трэба дзівіцца, што шакаладная залежнасць вядзе да атлусцення.

Спачатку варта вызначыць, да якога тыпу “шакаголікаў” Вы належыце.
Тыпы залежных ад шакаладу
• Рамантычны тып, для каго шакалад – заменнік кахання.
• Тып утоенага ласуна, які часта ў таварыстве адмаўляецца ад шакаладу, але ўпотай аб'ядаецца ім дома.
• Тып, які шукае ўцехі, есць шакалад, калі адчувае стрэс і незадаволенасць жыццём.
• “Выходны” тып – той, хто дазваляе сабе шакалад толькі ў вольныя ад працы дні.
• Тып, залежны ад цукру, які не можа абыйсціся без салодкага.
Для кожнага з гэтых тыпаў распрацавана розныя спосабы лячэння. Яны па-рознаму мусяць яны спраўляцца з праблемамі, з-за якіх ядуць шакалад.

Гэта дыета з нізкім утрыманнем тлушчу і з абмежаванай каларыйнасцю. Яна ўлічвае патрэбы людзей, якія маюць праблемы з шакаладам.
Для ласуна Меню на першы тыдзень складаецца са сняданку, двух лёгкіх прыёмаў ежы, адзін асноўны прыём і адзін перакус. Асновай павінны быць пажыўныя вугляводныя прадукты, такія як печаная бульба, садавіна, гародніна, салаты, а таксама бялкі з нізкім адсоткам тлустасці: курыца бяз скуры, абястлушчанае чырвонае мяса. На наступным тыдні можна дазволіць сабе шакалад (да 150 ккал). Дыету працягваем так доўга, пакуль не дасягнем мэты.













