Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета для пажылых людзей

Правілы харчавання
Пажылым людзям неабходна есці невялікімі порцыямі 4-5 разоў на дзень. Гэта не абцяжарыць працы страўніка і падтрымае аптымальны ўзровень цукру ў крыві.
Дыету варта разнастаіць з мэтай забеспячэння ўсімі неабходнымі пажыўнымі рэчывамі, вітамінамі і мінераламі. Ежа, прыгожа пададзеная да стала, узбуджае апетыт і дапамагае ў выпадку праблем з глытаннем.
Няварта прымушаць сябе есці, але і нельга адмаўляцца ад ежы. З узростам наш арганізм працуе ўсё павольней. Страўнікава-кішэчны тракт таксама пачынае запаволяцца. Памяншаецца колькасць сліны і страўнікавага соку, таму становіцца цяжэй ператраўліваць ежу. Харчовыя складнікі засвойваюцца горш і павольней.
Калі наша дыета не будзе прыстасаваная да патрэбаў, могуць з'явіцца праблемы з страўнікава-кішэчным трактам, а таксама магчыма агульнае пагаршэнне самаадчування ў выніку недахопу карысных рэчываў у арганізме. Гэта адбываецца, між іншага, і таму, што старэйшыя людзі кепска харчуюцца, адсюль шматлікія праблемы са здароўем. Даследаванні сведчаць, што адна з прычынаў дрэннага самадачування - кепскія харчовыя звычкі, якія цяжка памяняць. Тымчасам трэба выключыць з меню старэйшых асобаў некаторыя элементы, а таксама ўзбагаціць яго новымі, патрэбнымі складнікамі.

Індывідуальны падыход вельмі важны
Даволі часта, у сувязі з матэрыяльным становішчам, у дыеце пажылых людзей бракуе карысных рэчываў і вітамінаў. Яны часта аддаюць перавагу кансервам і адмаўляюцца ад гародніны і садавіны, бо яны хутка псуюцца, а старому цяжка хадзіць па прадукты.
Праблемы са здароўем, якія з'яўляюцца прычынай адсутнасці апетыту або паслаблення смакавых рэцэптараў прыводзяць да таго, што пажылыя людзі не клапоцяцца аб сваёй дыеце. Людзі не прысвячаюць гатаванню ежы шмат часу. Праблемы з зубамі таксама ўплываюць на іх дыету – пажылыя людзі звычайна выбіраюць стравы, якія лёгка перажаваць, а гэта выклікае праблемы з страваваннем.
Менавіта таму яны часта забываюць аб прадуктах, багатых клятчаткай – садавіны або зерневых прадуктах грубага памолу. Замест гэтага яны аддаюць перавагу лёгка засваяльным прадуктам, якія не заўсёды карысныя – напрыклад, пшанічная выпечка. Вынікам такога харчаваня нярэдка з'яўляецца залішняя вага, або наадварот – знясіленне, а таксама недахоп карысных рэчываў.
Каб пазбегнуць гэтых праблем, трэба вельмі акуратна складаць сваю дыету. Неабходна таксама прымаць да ўвагі індывідуальныя запатрабаванні кожнага пажылога чалавека і парады яго дыетолага, напрыклад у выпадку цукровага дыябету або атэрасклерозу.
Бялок і мінеральныя злучэнні – важныя элементы меню старэйшых людзей
Важную ролю ў дыеце пажылых людзей граюць зерневыя прадукты (выпечка з мукі грубага памолу і змяшанай мукі), а таксама кашы, рыс, макароны і бульба. Раз у тыдзень варта ўжываць варанае мяса, напрыклад нішчымную ялавічыну, якая ўзбагаціць арганізм жалезам, і курыцу, якая ўмацуе сэрца.
Рыбу неабходна ўжываць хоць бы два разы на тыдзень – яна ўтрымлівае ненасычаныя тлустыя кіслоты, якія павялічаць узровень добрага халестэрыну ў крыві, паменшаць яе згортванне, абароняць ад атэрасклерозу і хвароб сэрца. Тлустая рыба, напрыклад селядзец або макрэль, утрымліваюць вялікую колькасць вітаміна D. Пажылыя людзі рэдка атрымліваюць вітамін D ад сонца, таму ён не сінтэзуецца ў скуры натуральным спосабам. Нельга есці шмат яек, лепш за ўсё 2-3 разы на тыдзень, бо ў жаўтку ўтрымліваецца вялікая колькасць халестэрыну, затое бялок можна есці без абмежавання.
У меню абавязкова павінны прысутнічаць малочныя прадукты – выдатная крыніца кальцыя, які ўмацоўвае косці і зубы. Лепш за ўсё піць кефір, ёгурты, маслёнку, або ацыдафільнае малако (ферментаванае). Можна таксама перад прыёмам ежы выпіць прэпарат лактозы (даступныя ў аптэцы без рэцэпту). Стручковую гародніну таксама варта есці хоць бы два разы на тыдзень - фасоля, соя і сачавіца ўтрымліваюць фітаэстрагены – злучэнні, якія дзейнічаюць накшталт эстрагенаў, супакойваючы болі пры менапаўзе, і берагуць сэрца, зніжаючы ўзровень халестэрыну.
Стравы варта запраўляць зелянінай, якая засцерагае ад напушвання, напрыклад кменам, маяранам, чаборам.
Галоўнае - гэта вітаміны і тлустыя кіслоты
Гародніну і садавіну лепш за ўсё ўжываць свежымі або гатаваць на пары. Яны ўтрымліваюць клятчатку, кальцый, магній і калій. Затрымліваюць працэсы старэння, змяншаюць небяспеку узнікнення раку і атэрасклерозу. Таксама неабходна штодня ўжываць 2-3 лыжкі алівы або алею: кукурузнага, сланечнікавага, соевага або ільнянога.
Лепш за ўсё дадаваць алей да гароднінных салат. Разам з узростам мы пачынаем адчувацьнедахоп энзімаў, якія аблягчаюць засвойванне ненасычаных тлушчавых кіслот. Таму варта звярнуць увагу на алей з лімонніка і агурочніка, якія арганізм выкарыстае найлепш.













