Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Цыбуля мае шмат карысных уласцівасцяў, якія можна прымяняць у паўсядзённым жыцці. Даведайцеся, чым цыбуля можа быць карыснай для Вас.

Дыета для тых, хто змагаецца з эфектам ё-ё

Гэта дыета прызначаная для тых, каго закрануў эфект ё-ё.

У чым заключаецца эфект ё-ё?

Калі сядзіш на дыеце для пахудання, спальваецца менш калорый пры адначаснай інтэнсіфікацыі стрававання. Занадта рэзкае змяншэнне спажываных калорый выклікае спальванне тлушчовай і мышачнай тканкі, а таксама замаруджванне асноўнага абмену рэчываў. Пачатковыя поспехі ілюзорныя, бо іх выклікае змяншэнне вады ў тканках. Пасля дыеты арганізм хутка адбудоўвае запасы тлушчовай тканкі, у тым ліку і на тых месцах, дзе раней былі мышцы. Праўда, арганізм перабудоўваецца для меншай колькасці спажывання калорый. Аднак пасля заканчэння дыеты ашчадны, замаруджаны абмен рэчываў не выключаецца так хутка.

Увага на вугляводы

Часьцей за ўсё скінутыя кілаграмы вяртаюцца ў тых, хто залежны ад вугляводаў. Спажыванне ежы, якая ўтрымлівае вялікія колькасці вугляводаў, павялічвае апетыт і прыводзіць да атлусцення.

 
 
Дыета для тых, хто змагаецца з эфектам ё-ё
З вышэйапісаных прычын, кожны наступны цыкл дыеты мае меншыя шанцы на поспех, з прычыны запаволенага абмену рэчываў і ўсё большую колькасць тлушчу, якую неабходна спаліць.

Некалькі падказак пры ўжыванні гэтай дыеты:
Абмяжуй спажыванне вугляводаў да аднаго прыёму на дзень. Тады ёсць шанец, што зменшыцца ахвота на іх і ты пачнеш страціць вагу.
Два тыдні з'ядай дзве звычайныя порцыі на дзень і адну порцыю - "ўзнагароду", якая можа быць сняданкам, абедам ці вячэрай.
 Дыета для тых, хто змагаецца з эфектам ё-ё
 
 
Як пазбегчы эфекту ё-ё?
Пахуданне трэба распланаваць на шмат тыдняў наперад. Спальванне 1 кг тлушчовай тканкі - гэта прыблізна 7000 ккал. Каб пазбегнуць эфекта ё-ё, трэба кожныя 3-4 тыдні падымаць узровень абмену рэчываў, павялічваючы колькасць спажываных калорый.

Прыёмы ежы павінныя ўтрымліваць мінімальную колькасьць вугляводаў, напрыклад 115-150 г мяса або рыбы, 60-90 г сыра, а таксама 2 невялікія місачкі гародніны ці салаты. Такая ежа заспакойвае голад і кантралюе ўзровень інсуліну. Ежа -„узнагарода” павінна быць збалансаванай, з утрыманнем вугляводаў.

Прыкладнае меню

Сняданак

Адна невялікая булачка

Абед

Марынаваная з прыправамі курыная грудка з салатай

Лімонны кісель і халодная гарбата

Вячэра

Адзін з магчымых „падарункаў” (можаце пафантазіраваць і прыгатаваць Вашы любімыя стравы).

Змяншаць колькасць вугляводаў у сваёй дыеце трэба павольна, каб страчваць вагу паступова.

 

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Аэробіка
Слова аэробіка значыць ”з кіслародам”. Аэробная гімнастыка дадае энергіі і вынослівасці, а таксама ахоўвае ад хвароб.