Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Гарошак - піянер кансервацыі
Хто ведае, каторую гародніну першай змясцілі ў бляшанку…?

Дыета, каб паправіцца

Мы прапануем некалькі парад для тых, хто хоча набраць вагу.

Не кожны можа ўявіць, як гэта цяжка - набраць некалькі кілаграмаў. Каб не перагружаць арганізм, да дыеты «каб растаўсцець» трэба падыходзіць паступова і сістэматычна

Прычыны
- адсутнасць апетыту,
- парушэнне сілкавання,
- драконаўскія дыеты,
- актыўны лад жыцця,
- стрэс,
- узбуджальнасць,
- недахоп часу на адпачынак,
- дэпрэсія,
- праблемы стрававання,
- алергія,
- гарманальныя парушэнні,
- анкалагічныя захворванні.

Усе гэтыя чыннікі могуць прывесці да недаядання.
 
 
Дыета, каб паправіцца




















Асноўныя прынцыпы дыеты  

- Абудзі апетыт - перад прыёмам ежы выпівай паўшклянкі агародніннага або фруктовага соку

- Еш па 5-6 разоў у дзень, заўсёды ў адзін і той жа час

- Складаючы меню, не забудзь дадаць у яго свае самыя любімыя стравы

- Пасля найбольш важкіх прыёмаў ежы (напрыклад пасля абеду) можаш адпачыць, паляжаўшы паўгадзіны

- Пі гарбату з лімоннай мелісай. Яна мае заспакаяльны эфект і запавольвае абмен рэчываў

Дыета, каб паправіцца
 
Што табе патрэбна

Твая дыета спачатку павінна быць нізкакаларыйнай. Колькасць калорый павялічвай паступова, пакуль не дойдзе да 3000-3500 Ккал на суткі. Утрыманне бялкоў павінна складаць 15%, тлушчаў – 30%, вугляводаў – 55%.

 

Сачыце за тым, каб палова спажываных бялкоў была жывёльнага паходжання

Умеранае ўвядзенне тлушчаў у рацыён (120 г у суткі) і іх раўнамернае размеркаванне ў дзённым меню надасць нам энергіі, выключыць магчымасць з'яўлення агіды да ежы і дапаможа пазбегнуць падвышанай кіслотнасці. Трох чайных лыжак расліннага алею ў дзень будзе цалкам дастаткова. Але не варта забываць і аб ненасычаных тлустых кіслотах, крыніцай якіх з'яўляюцца соевы, сланечнікавы і аліўкавы алей, больш карысныя, чым жывёльны тлушчы.

Лішак вугляводаў даволі хутка прыводзіць да з'яўлення тлушчавай тканкі. Такім чынам, у рацыёне абавязкова павінны прысутнічаць цукар, мёд, белы хлеб, макаронныя вырабы і фруктовыя сокі.
Соя і астатнія бабовыя таксама незаменныя. Не варта забываць аб вітамінах і мінеральных солях, якія адказваюць за засваенне пажыўных рэчываў.

 

Menu

Сняданак

Выдатнымі складнікамі сняданку з'яўляюцца тварог, сыр і какава. Для разнастайнасці можна прыгатаваць гатаванае малако з яечным жаўтком і вадкую кашу з рысу або грэчкі.

Абед

Асноўнымі кампанентамі павінны быць цяляціна або дзічына, злёгку прыпраўленыя па гусце, прыгатаваныя на пары. Потым мяса можна падсмажыць. Падобным спосабам можа быць прыгатаваная і рыба. Лепшым дадаткам да мясной стравы будзе бульбяное пюрэ з алеем або смятанай.

Падвячорак

У меню могуць уваходзіць такія пажыўныя дэлікатэсы, як салата з брокалі з дадаткам іншай гародніны і алівы, лёгкія закускі з арэхамі, разынкамі і малочнымі прадуктамі.

Вячэра

Дзень можна завяршыць стравай з яек.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Ёга
Гэта даволі складаны панятак, але сёння многія людзі вызначаюць ёгу як комплекс практыкаванняў, скіраваных на папраўку нашага здароўя і фізічнага стану, вяртанне ўнутранай раўнавагі.