Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Гарошак - піянер кансервацыі
Хто ведае, каторую гародніну першай змясцілі ў бляшанку…?

Дыета клінікі Маё (Mayo)

Галоўнай асаблівасцю дыеты клінікі Маё з'яўляецца вялікая колькасці яек і салат.

Яна доўжыцца 14 дзён, а яе падрабязнае меню распісанае на тыдзень.

 
Гародніна і яйкі

Адна з спецыялізацый клінікі Маё – лячэнне атлусцення, і менавіта таму тут створаная ўласная праграма пахудання. Яна грунтуецца на двух галоўных прадуктах для пахудання: яйках і гародніне.

 
 
 Дыета клінікі Маё

 

Рэкамендацыі наконт дыеты Маё

Вынікі, якіх вы дасягнеце, будуць заўважныя, але, на жаль, трэба будзе ўжываць адныя і тыя ж прадукты увесь час. На другім тыдні меню трэба трохі мадыфікаваць, але ежа ўсё ж застанецца ранейшай.


Выконвай абавязковыя правілы

Дыета клінікі Маё грунтуецца на некалькіх прынцыпах. Штодня неабходна з'ядаць 4-6 яек і выпіваць каля 2 літраў вадкасці. Можна піць мінеральную ваду, травяныя настоі, каву або слабую гарбату. Пазбягайце солі і цукру, малочных прадуктаў з высокай колькасцю тлушчу, стручковых раслін, садавіны і алкаголю.

Звярніце ўвагу на гародніну: салату, моркву і брокалі, агуркі і памідоры. Каб атрымаць лепшы вынік, варта выключыць з меню такія прадукты як бульба, тлустае мяса, слодычы, фруктовыя сокі і газаваныя напоі.

Дыета клінікі Маё
 
Увага на халестэрын

Але варта таксама памятаць, што ў адным яйку ўтрымліваецца да 250 мг халестэрыну. І менавіта такая порцыя яго з’яўляецца дапушчальнай дзённай нормай для дарослага чалавека.

  

Яйкі дадуць табе шмат бялкоў

У яйках утрымліваецца вялізная колькасць высокаякаснага бялку. Яго таксама завуць „ідэальным пратэінам”. Чалавечы арганізм здольны засвоіць такі бялок практычна на 100%. Спажыванне такога бялка ў вялікіх колькасцях паскарае працэсы змены матэрыі, актывізуе метабалізм і аблягчае знішчэнне тлушчоў.


Ніколі не забывайцеся пра гародніну

Гародніна – другі прынцыповы складнік дыеты клінікі Маё, яна забяспечвае нас вітамінамі і мінераламі. Гэтыя элементы неабходныя для стымулявання метабалічных працэсаў і забеспячэння іх эфектыўнасці. Гародніна карысная яшчэ і таму, што ўтрымлівае шмат клятчаткі, якая паляпшае перыстальтыку кішэчніка, спрыяе апаражненню і пазбаўляе нас ад шкодных таксінаў. Клятчатка таксама выводзіць з арганізма свабодныя радыкалы, разам з цяжкімі металамі і кіслотамі. Яна жыццёва неабходная для любога чалавека, які сядзіць на дыеце, яшчэ і таму, што ўмее „падмануць” страўнік, ствараючы эфект насычанасці, дзякуючы якому нас не наведвае моцнае пачуццё голаду.

Сем дзён першага тыдня:

Сняданак:
2 крутыя яйкі, кубак чорнай кавы.

Абед:
2 крутыя яйкі, 200 г варанай гародніны.

Вячэра:
2 крутыя яйкі, або 150 г печанага мяса, лісце салаты з лімонным сокам.

 

Сем дзён другога тыдня:

Сняданак:
кубак чорнай кавы, трохі хрумсткай выпечкі.

Абед:
150 г смажанага мяса, кубак цёртай морквы з лімонным сокам.

Вячэра:
2 крутыя яйкі або 100 г нішчымнай вяндліны, 150 г абястлушчанага ёгурта.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стэп
Стэп – гэта від аэробікі, інтэнсіўная форма руху, якая дапамагае спаліць лішнія калорыі, пазбыцца тлушчу і паправіць сардэчна-судзінкавую сістэму.