Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Макрабіятычная дыета

Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Гэта аднак нешта большае, чым дыета, гэта цэлая філасофія, якая імкнецца да гармоніі, натуральнага ладу жыцця.

Макрабіятыка
 
Макрабіятыка

Асноўныя прынцыпы макрабіятычнай дыеты распрацаваў больш за 100 год таму Джордж Ашаўа (Georgie Oshawa), і на сёння іх прымяненне вельмі папулярнае. Макрабіятычная дыета звязаная са старажытнай кітайскай медыцынай, яна закліканая забяспечыць раўнавагу памід сіламі інь і янь, якія вызначаюць нашае здароўе, шчасьце і самаадчуванне.

 

Дасягнуць гэтага можна, унікаючы ненатуральнай ежы на карысць неапрацаваных прадуктаў харчавання. Абмінаем апрацаваную ежу,  аддаючы перавагу арганічнай ежы з натуральнай гадоўлі. Кожны прыём ежы павінен уключаць збліжаныя смакі: кіслы, салодкі, востры і салёны. Варта вельмі разважліва выбіраць харчаванне, так, каб яны ўтрымлівалі ўсе пажыўныя складнікі, бо прыём вітамінаў і біялагічна актыўных дадаткаў забаронены.

 

Збожжа – аснова дыеты 10 дзён еш 3 разы на дзень, прыгатаваныя з гатаванага, смажанага, тоўчанага або змолатага збожжа. Гэта, сапраўды, маларазнастайны рацыён, не менш эфектыўны, бо дазволіць схуднець нават на 4 кг. Рацыён эфектыўны, бо дазволіць скінуць нават на 4 кг. Рацыён можаш дапоўніць гароднінай і садавінай, збожжа павінны складаць 70% штодзённага рацыёну. Прыём ежы трэба заўсёды заканчваць квашанкай (яе можна прыгатаваць з пашаткаванай капустай, сельдэрэя, агуркоў), якая з’яўляецца надзвычана важным складнікам меню у макрабіётыцы.

 

Дазволенае і забароненае Прадукты харчавання падзяляюцца на ахаладжальныя (yin) i ацяпляльныя (yang). Уласцівасці гэтага харчавання вызначаюцца  на падставе кіслотнасьці, месца, дзе ён рос (мокрыя ці сухія плошчы), яго колеру, формы, паху ці кансістэнцыі. Аднак асновай дыеты з’яўляюцца прадукты, энергетычна нейтральныя (збалансаваныя) і натуральныя, г.зн. паўназярністае збожжа (пшаніца, авёс, ячмень, бронзавы рыс). Гэтыя прадукты павінны складаць каля паловы харчавання, яшчэ 35% дыеты – свежая гародніна, а рэшта -  15% - гэта насенне стручковых раслін i прадукты з іх.
 
Дазволенае і забароненае

Невялікі ўдзел павінна складаць садавіна і белая рыба, а таксама арэхі і малочныя прадукты. Важна пазбягаць крайнасцяў. У гэтай дыеце няма месца мясу, хлебу, слодычам, алкаголю, большасці малочных прадуктаў, кафеіну, вострым прыправам і апрацаваным ды кансерваваным прадуктам.

 

Самае здаровае ў цэласці Вельмі важна, каб мы – калі толькі магчыма – елі гэтыя прадукты цалкам, таму што толькі цалкам яны захоўваюць ўласцівыя прапорцыі паміж пажыўнымі складнікамі або бялком, вугляводамі, тлушчам, вітамінамі, мінеральнымі солямі. Да цэласных макрабіятычных прадуктаў належаць садавіна і гародніна. Тыя, якія не магчыма есці ў цэласці, належыць выкарыстаць да канца. Гэта азначае, што напрыклад, выразаныя часткі (семянныя гнёзды) яблыка бо грушы мы павінны выгатаваць, а адвар з іх ужыць у выглядзе кампоту або кісялю. Костачкі сліваў ці абрыкосаў пасля сушкі разбіць і змесціва шкарлупак  ужываць замест міндаля.


Мастацтва прыгатавання страваў

Хаця складнікі макрабіятычнай дыеты простыя, надзвычайна важным элементам прыгатавання ежы з’яўляецца кулінарнае мастацтва, якое, згодна з філасофіяй макра, змяняе наяўную ў іх энергію. Чым даўжэй гатуецца сыравіна (у вадзе ці на пары), тым больш дадаецца да ежы складніка янь. Каб у найбольшай ступені захаваць якасці харчавання, найлепш прыгатаваць страву са збожжавых у хуткаварцы, а гародніну толькі збланшаваць, апусціўшы на некалькі хвілінаў у кіпень.  Натуральна, найбольш "бяспечнай" для энергіі формай з’яўляецца спажыванне ежы ў неапрацаваным, сырым выглядзе.

 

Меню

Сняданак:

Аўсяныя шматкі на вадзе, грэнак з цёмнага фармавога хлеба, памазаны лыжкай мёду, гарбата або травяны настой.

 

Абед:

Гароднінны суп, сушы, тофу.

Падвячорак:

Яблык

Вячэра:

Прасяныя фрыкадэлькі з гароднінай, цёртая радыска з падпечанымі альгамі

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Бег трушком
Джогінг – гэта перадусім бег. Бег прыносіць радасць, перамагае дэпрэсію і прыносіць упэўненасць у сабе. А калі ў нас ёсць намер схуднець, то джогінг будзе найлепшым метадам. Гэта спорт на ўсё жыццё.