Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета малочная
Дыета забяспечвае арганізм неабходным бялком і асабліва спадабаецца тым, хто любіць малако, сыр, гароднінныя булёны і мёд.

Дыету варта ўжываць ад пятніцы да нядзелі, у астатнія дні можна есці практычна ўсё, акрамя тлустага мяса і тартоў. Адзінае правіла – змяншэнне звыклай порцыі ўдвая.
Неабходна таксама з’есці што-небудзь малочнае падчас абеду з панядзелак па чацвер.

Працягласць дыеты 10 дзён, можна яе паўтараць раз на месяц.
Раім ужываць малочныя стравы раз на дзень.
250 г белага сыра
150 г ёгурту
2 чайныя лыжкі мёду
Усе складнікі змяшаць.
Мядовы напой
200 г негазаванай мінеральнай вады з лімонным сокам і лыжачкай мёду.
ПЯТНІЦА
Сняданак
Паўшклянкі гатаванай вады на галодны страўнік, яшчэ да пад’ёму з ложка
Кубак абястлушчанага малака з лыжкай какавы і мёду
Перад абедам
1 літр вады (піць малымі порцыямі)
1 апельсін або грэйпфрут
Абед
Біфштэкс з цяляціны (150 г) або 200 г варанай рыбы з зелянінай або 200 г белага мяса
Праз 2 гадзіны
150 г ёгурта з лыжачкай мёда
У 16:00
Мядовы напой
Пасля 19:00
3 місачкі агародніннага булёна (без солі) піць з 10-хвілінным перапынкам
3 порцыі варанай гародніны з’есці з 20-хвіліннымі перапынкамі
Перад сном
1 порцыя ёгурту з лыжачкай мёду або шклянка мядовага напою.
Раніцай
Перад актыўным абуджэннем піць кожныя паўгадзіны ў невялікіх колькасцях:
1,5 л вады, сок з 2 свежавыціснутых грэйпфрутаў, шклянка малака з дадаткам лыжачкі какавы і мёда, 0,5 л булёна
Пасля абеду
150 г ёгурта з мёдам
Праз 2 гадзіны
мядовы напой
Вячэра
200 г печанай стронгі
порцыя зялёнай гародніны з лёгкім соўсам вінегрэт
Перад сном
1 ёгурт з лыжачкай мёда
НЯДЗЕЛЯ
Раніцай
0,5 л воды, сок з свежавыціснутага грэйпфрута
Праз 15 хвілін
какава з мёдам і абястлушчаным малаком
Перад абедам
1 л вады (піць па шклянцы кожныя паўгадзіны)
Абед
200 г грудкі курыцы або індыка, варанай або печанай без тлушчу або 200 г нішчымнай рыбы, салата з зялёнай гародніны з лімонным сокам
У 15.00
яблычны кампот
У 17.00
1 шклянка мядовага напою
Вячэра
порцыя гародніны з дадаткам алівы або алею, 1 запечаная ў фальзе або вараная ў лупінах бульба
Перад сном
1 шклянка ёгурту з мёдам або мядовага напою












