Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Ужыванне соевых бабоў можа абараніць ад многіх хваробаў. Прынамсі, так здаўна лічаць у Кітаі ды Японіі, дзе традыцыйна ядуць шмат соі. Даведайцеся, чаму.

Дыета міжземнаморская

Міжземнаморскую дыету можна рэкамендаваць кожнаму, асабліва асобам са схільнасцю да павышанага ціску і з высокім узроўнем халестэрыну.
Натуральная дыета
Міжземнаморская дыета - гэта больш чым праграма пахудання. Гэта - цэласны лад жыцця, харчаванне ў асноўным гароднінай, садавінай, рыбай, зерневымі. 
 
 
Дыета міжземнаморская
 

Правілы міжземнаморскай дыеты:

- штодня ўжывайце невялікую колькасць сыру і ёгурту,

- раз у тыдзень ужывайце невялікую колькасць рыбы і курыцы,

- ужывайце як мага больш расліннай ежы, асабліва гародніны і садавіны,

- свежую садавіну падавайце як дэсерт,

- з’ядайце да 4 яек на тыдзень (уключаючы тыя, што пайшлна гатаванне),

- галоўнай крыніцай тлушчоў з'яўляецца алей

- звычайнае дзённае меню павінна складацца з 3-х страваў,

- піце ваду замест газаваных напояў,

- штодня выпівайце невялікую колькасць віна (1-2 келіхі для мужчын, 1 келіх для жанчын),

- штодня займайцеся спортам (шпацыры, бег, і інш.)

Прытрымлівацца гэтай дыеты зусім няцяжка, дастаткова толькі выконваць правілы.

 Дыета міжземнаморская
 
 
Затрымаць маладосць
Морапрадукты і рыба, якія шырока прымяняюцца ў міжземнаморскай дыеце, утрымліваюць ёд і цынк, якія называюць элементамі маладосці. Сістэматычнае спажыванне марской рыбы дазволіць нам доўга цешыцца маладосцю.
 















Асноўныя прынцыпы:

Ужыванне гародніны і садавіны ў вялікіх колькасцях, а таксама стручковых раслін, памяншэнне колькасці вугляводаў, аліва замест жывёльных тлушчоў, і ў першую чаргу ўжыванне вялікай колькасці рыбы і морапрадуктаў – гэта і ёсць сакрэты міжземнаморскай дыеты. Рэгулярныя практыкаванні і фізічная актыўнасць выдатна дапаўняюць спажыванне адпаведных прадуктаў.

 

Як дыета ўплывае на здароўе

Яна дапаможа вам:

- паменшыць колькасць „кепскага” халестэрыну,

- умацаваць імунітэт і супрацьстаяць хваробы Альцгеймера,

- супрацьстаяць дыябету,

- паменшыць рызыку захворвання хваробай Паркінсана,

- павялічыць працягласць жыцця,

- супрацьстаяць хранічным захворванням,

- лягчэй дыхаць,

- змагацца з дэпрэсіямі і стрэсам,

- змагацца з ракам.


Стравы міжземнаморскай дыеты

Немагчыма пералічыць хаця б невялікую частку страваў міжземнаморскай кухні, якая ўключае кухні ці не ўсіх краін басейна Міжземнага мора.

 

Рэкамендаваныя стравы міжземнаморскай кухні- філе палтуса з лімонам і аліўкамі
- печаная курыная грудка ў гарчычным соўсе з гарошкам
- тушаная ў памідорах ялавічына з рысам і гароднінай
- печаныя цукіні і баклажаны з кедравымі арэшкамі і салатай з памідораў чэры
- гародніна на грылі з алівай і цёртым часныком
- рыс з печанымі грэцкімі арэхамі

 

Людзі, якія жывуць у басейне Міжземнага мора, даўжэй цешацца паўнавартасным жыццём і здароўем, чым тыя, хто жыве па-за міжземнаморскай культурай.
Даследаванні паказалі, што міжземнаморская дыета станоўча ўплывае на здароўе людзей, якія яе прымяняюць.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Аэробіка
Слова аэробіка значыць ”з кіслародам”. Аэробная гімнастыка дадае энергіі і вынослівасці, а таксама ахоўвае ад хвароб.