Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета летняя
Галоўныя прынцыпы гэтай дыеты:
- еш мала, але часта
- гародніна і садавіна - гэта найлепшая крыніца вітамінаў
- прымяняй прынцыпы лёгкастраўнай дыеты

Ешце мала, але часта
Калі ж мы ў канцы дня з’ямо сытную вячэру, ежа затрымаецца ў страўніку працяглы час, што стане прычынай успушвання, падвышанай кіслотнасці, пачуцці цяжару ў жываце. Менавіта таму раім ужываць ежу маленькімі порцыямі 4-5 разоў у дзень, з перапынкам у 3-4 гадзіны.
Піце шмат вадкасці
Сухое паветра, марскі вецер, высокая летняя тэмпература і сталае знаходжанне на сонца абязводжваюць наш арганізм нашмат хутчэй, чым звычайна. Як вядома, вада – галоўны элемент, з якога складаецца чалавечае цела. Усе працэсы, якія адбываюцца ў арганізме, так або інакш звязаныя з вадой. Таму неабходна ўжываць шмат вадкасці. Гэта паляпшае абмен матэрыі, палягчае стрававальныя працэсы і дапамагае вывесці з арганізма таксіны. Вада – гэта галоўны складнік клетак чалавечага цела. Вынікам недахопу вады можа быць, напрыклад, сухая скура, на якой з'яўляюцца зморшчыны і раздражненні. Таму неабходна ўжываць улетку не менш за 2,5 літры вадкасці на дзень.

Гародніна і садавіна – найлепшыя крыніцы вітамінаў
Працяглае знаходжанне на сонцы можа стаць не толькі прычынай прыгожага загару, але і значна пагоршыць самаадчуванне. Участкі скуры, якія знаходзіліся пад працяглым уздзеяннем прамых сонечных промняў, хутчэй старэюць, змяняюць колер і склад. Неабходна выкарыстаць крэм для загару з добрым фільтрам (мінімум 15), які эфектыўна абароніць нашу скуру ад сонечных промняў.
Акрамя таго, варта ўжываць як мага больш свежай гародніны і садавіны. Пачніце з той, якая ўтрымлівае вялікую колькасць вітамінаў A, C і E. Яны змагаюцца са свабоднымі радыкаламі, якія ўзнікаюць у нашым арганізме пад уздзеяннем сонечных промняў.
Вялікая колькасць гэтых вітамінаў утрымліваецца ў:
• A (бета-карацін) – гародніна і садавіна апельсінавага, жоўтага і зялёнага колеру – морква, дыня, гарох, спаржа, брокалі, абрыкосы, персікі, гарбуз
• C: плады шыпшыны, ягады, цытрусавыя, балгарскі перац, памідоры, пятрушка, разнастайная капуста, бульба, хрэн
• E: раслінны алей, парасткі і зародкі (у асноўным пшаніцы), ліставая гародніна: пятрушка, шпінак, салата і кукуруза.

Прытрымвайцеся правілаў лёгкай дыеты
Вельмі цяжка назапасіць энергіі на доўгі і гарачы летні дзень. Працэсы стрававання запавольваюцца, таму варта пазбягаць цяжкіх прадуктаў, якія надоўга застаюцца ў страўніку, каб не нагружаць арганізм яшчэ больш. Раім выбіраць лёгкую ежу, але ў той жа час яна павінна быць карыснай.
Галоўныя правілы лёгкай дыеты:
• пазбягайце тлустай ежы (тлустае мяса і каўбасы, соўсы)
• няварта ўжываць смажаных страваў, асабліва прыгатаваных у вялікай колькасці алею
• аддавайце перавагу варанай ежы, ежы, прыгатаванай у параварцы, тушанай і запечаной у фальзе ежы
• не ўжывайце тлустых супаў са смятанай або скваркамі
• пазбягайце вялікай колькасці прыправаў
зерневыя шматкі з малаком, паўназярністая булачка з тварагом і зялёнай цыбуляй, халодная гарбата з лімонам
Другі сняданак:
салатка з садавіны
Абед:
курыная грудка, тушаная ў памідоравым соўсе, гатаваны шпінак, маркоўна-яблычны сок, вада з лімонам і лёдам
Падвячорак:
маслянка з ляснымі ягадамі
Вячэра:
3 лусты хлеба буйнога памолу, яйка ўзьмятку, абрыкос, гарбата













