Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета тыднёвая
Паколькі гэтая дыета досыць строгая, трэба рабіць як мінімум тыднёвыя перапынкі паміж яе цыкламі.
Выконваючы асноўныя правілы гэтай дыеты, можна прыкметна схуднець за 7 дзён.

Вельмі важна цалкам прытрымлівацца штодзённага меню. Кожны дзень будзе зусім іншы, таму не будзе цяжка. У выніку ўдасца пазбегнуць манатоннасці, уласцівай большасці дыет.

Не забывайце аб фізічнай актыўнасці – гэта можа быць ранішняя гімнастыка, аэробіка або бег, галоўнае займацца імі сістэматычна.
Самі пераканайцеся, што гэтая дыета, хаця і строгая, аднак шматкаляровая і цікавая дзякуючы гародніне, да таго ж простая ў прымяненні. Давайце падзелім яе на 7 асобных дзён, кожны з якіх будзе непадобны на папярэдні.
ДЗЕНЬ ГАРОДНІННЫХ КАКТЭЙЛЯЎ
Неабходна мець міксер і сокавыціскалку – з іх дапамогай мы будзем здабываць з гародніны самае каштоўнае.
У гэты дзень выдаляецца лішак вады ў целе, але скура не траціць сваёй свежасці.
Гародніна з'яўляецца багатай крыніцай калія, рэчыва, якое рэгулюе воднае насычэнне арганізма.
Меню
Сняданак:сок з 3 рабрыстых сцяблін сельдэрэю і 6 моркваў з дадаткам 3 лыжак размарожанага шпінаку, 200 г абястлушчанага тварагу.
Полудзень:
сок з 3 рабрыстых сцяблін сельдэрэю і 6 моркваў з дадаткам 1 памідора.
Абед:
сок з 3 рабрыстых сцяблін сельдэрэю і 6 моркваў з дадаткам дробна парэзанага пучка пятрушкі і лыжкі расліннага алею, 100 г печанай курынай грудкі, 5 лыжак варанай морквы з гарошкам.
Вячэра:
сок з 3 рабрыстых сцяблін сельдэрэю і 6 моркваў з дадаткам 2 лыжак сушанага базіліка і лыжкі расліннага алею, 2 кавалачкі хрумсткага печыва з 2 кавалачкамі вяндліны з індычкі, 2 лісты салаты
ДЗЕНЬ РЫБАКА
Ёд, якім багатыя водарасці і рыба, вельмі карысны для знішчэння тлушчу.
Меню
Сняданак:
салата з ківі, паловы яблыка і апельсіна, 2 лыжак кукурузных шматкоў, з дадаткам 2 лыжак ёгурта, шклянка настойкі з 2 лыжак марскіх водарасцяў, залітых кіпнем.
Абед:
200 г тушанай трэскі з любой колькасцю салаты, запраўленай вінным воцатам або лімонным сокам, шклянка настойкі з водарасцяў.
Вячэра:
200 г печанай у фальзе стронгі, са шпінатам, шклянка настойкі з водарасцяў.
УВАГА:
Аматарам вафляў дазволена з’есці парачку, але не болей!
ДЗЕНЬ МАЛОЧНЫХ КАКТЭЙЛЯЎ
Гэта трэці, самы цяжкі дзень дыеты. Трыптафан – субстанцыя, якая змяшчаецца ў малаку, падахвочвае мозг да вылучэння сератаніна, які адказвае за пачуццё гумару.
Гэта дапаможа адолець пагаршэнне настрою, якое звычайна прыходзіць на трэці дзень.
Меню
Сняданак:
1,5 шклянкі абястлушчанага малака, змяшанага з бананам, 4 лыжкі кукурузных шматкоў і 150 г ванільнага тварагу або фруктовага ёгурту.
Полудзень:
1,5 шклянкі абястлушчанага малака, змяшанага з бананам.
Абед:
1,5 шклянкі абястлушчанага малака, змяшанага з бананам, 150 г печанай курынай грудкі, 4 лісты салаты з соўсам з 2 лыжак натуральнага ёгурту.
Вячэра:
1,5 шклянкі абястлушчанага малака змяшанага з бананам, 2 кавалачкі выпечкі з джэмам
ДЗЕНЬ БРОКАЛІ
Пачынаем барацьбу са свабоднымі радыкаламі.
Брокалі забяспечаць нас вітамінам C і бэта-каратынам, якіх у гэтай капусце хоць гаць гаці!
Меню
Сняданак:
варанае яйка, паўпамідора, парэзанага на кавалачкі і посыпанага парэзанай цыбуляй, 100 г вараных брокалі, шклянка мінеральнай вады з 3 лыжкамі лімоннага соку.
Абед:
4 лыжкі варанага белага рысу, 200 г вараных брокалі, шклянка соку з квашанай капусты.
Вячэра:
салата з 100 г вараных брокалі і паўбляшанкі чырвонай кансерваванай фасолі, прыпраўленай лыжкай алівы, шклянка мінеральнай вады з 3 лыжкамі лімоннага соку.
БУЛЬБЯНЫ ДЗЕНЬ
У гэты дзень канцэнтруемся на выдаленні лішку вады з арганізма, а дапаможа нам у гэтым калій, які ў вялікай колькасці ўтрымліваецца ў бульбе.
Бульба не настолькі багатая калорыямі, як прынята лічыць. На пяты дзень яна нам дапаможа супакоіць пачуццё голаду, бо бульба вельмі сытная.
Меню
Сняданак:
шклянка гародніннага соку і вялікая бульбіна з лыжкай кропа.
Абед:
шклянка таматнага соку і дзве сярэдніх бульбіны, запечаныя са скрыльком жоўтага сыра і пасыпаныя лыжкай пятрушкі.
Вячэра:
шклянка гародніннага соку, сярэдніх памераў запечаная бульбіна з лыжкай кропа.
УВАГА!
Калі вельмі хочацца, можна з’есці адну цукерку :)
ЦЫТРУСАВЫ ДЗЕНЬ
Наступны крок на шляхі ачышчэння арганізма. Садавіна, сокі – адным словам, вялікая колькасць вітаміна С.
Меню
Сняданак:
шклянка апельсінавага соку, некалькі мандарынаў, 1 шклянка ёгурта.
Абед:
шклянка соку з грэйпфрута, 50 г варанай курынай грудкі, 200 г салаты з цытрусавых.
Вячэра:
шклянка соку з грэйпфрута, кавалачак хлеба з курынай вяндлінай і лістом салаты, некалькі мандарынаў
РЫСАВЫ ДЗЕНЬ
Час падрыхтоўкі арганізма да традыцыйнай дыеты. Дапаможа нам у гэтым рыс, які стабілізуе ўзровень цукру ў крыві.
Меню
Сняданак:
5-6 штук свежых або марожаных клубніц, шклянка варанага рысу і шклянка фруктовага ёгурту без цукру.
Абед:
150 г варанай грудкі індыка, шклянка варанага рысу, 150 г вараных брокалі, стручок перцу.
Вячэра:
5-6 штук свежых або марожаных клубніц, шклянка варанага рысу з 3 лыжкамі клубнічнага або ванільнага тварагу.













