Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета зімовая
Нягледзячы на тое, што паміж нормай калорый узімку і ўлетку няма вялікай розніцы, зімовы рацыён павінен адрознівацца ад летняга.
Болей энергііКаб падтрымліваць неабходную тэмпературу ўзімку, арганізм патрабуе больш энергіі, якую мы бярэм з ежы. Таму нам хочацца больш сытных, каларыйных страваў.

• самае важнае – колькі раз у дзень мы ямо. Варта есць мінімум чатыры разы на дзень. Прыём ежы кожныя 3 гадзіны дазваляе нашаму арганізму падтрымліваць патрэбную тэмпературу
• салідны сняданак засцеражэ нас ад прастуд. У першай палове дня тлушчы спальваюцца хутчэй і арганізм хутчэй засвойвае карысныя рэчывы
• гародніну і садавіну – памідоры, салодкі перац, брокалі і брусельская капуста, салата, лісце сельдэрэю, апельсіны, грэйпфруты, лімоны, ківі, якія ўтрымліваюць вітаміны A, C і E (гэтыя вітаміны дапамагаюць выкарыстаць энергію, якую мы атрымліваем з ежай, стымулююць імунную сістэму) варта дадаваць да кожнай стравы
• малочныя прадукты, птушка, рыба, ялавічына, фасоль, збожжа, парасткі, арэхі з'яўляюцца крыніцамі вітамінаў групы B і вельмі важныя для падвышэння імунітэту і пазбяганні дэпрэсіі
• мяса, стручковыя, сачавіца і розныя кашы насычаюць арганізм неабходнай колькасцю жалеза, а значыць, прадухіляюць небяспеку развіцця анеміі і паніжэння імунітэту
• хлеб з мукі грубага памолу, кашы – гэта спажыўныя прадукты, якія з'яўляюцца крыніцай энергіі, 50% якой узімку павінны даваць вугляводы
• рыба, дзічына, яйкі, брокалі, кукуруза, зялёны гарошак узбагачаюць арганізм хромам, які здымае ахвоту на салодкае
• бабовыя, соя, ільняное насенне, кунжут, прадукты з мукі грубага памолу, рыба, арэхі, семкі гарбуза і брокалі паляпшаюць абмен рэчываў дзякуючы магнію
• у малочных прадуктах, грэчцы, бабовых, соі, рыбе з касцьмі шмат кальцыя, які дае пачуццё сытасці
• абмежаванне белага хлеба і пірожных пазбаўляе нас ад цукру, лішак якога вядзе да атлусцення

Сняданак:
2 лустачкі хлеба, тварог з зялёнай цыбуляй, яйка ўзмятку, салатка з памідораў, гарбата з малінавым сокам.
Другі сняданак:
дзве паўназярністыя булачкі з індыковай шынкай, свежавыціснуты апельсінавы сок
Абед:
гатаваная на пары курыная грудка, брокалі, бульба ў мундзірах, мінеральная вада з лімонам
Падвячорак:
салата з садавіны: яблык, апельсінаў, ківі
Вячэра:
гатаваная фасоля, паўназярністая булачка, паста з макрэлі, лімонная гарбата













