Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Вастрыня перца
Існуе мера вастрыні перца.

Дыета „Татальная змена”

Гэтая дыета створаная для людзей цярплівых і матываваных змяніць свае харчовыя звычкі назаўжды.
Навучыся есці наноў
Гэтая дыета створаная для людзей, якія пастанавілі назаўжды змяніць свае харчовыя звычкі. Аднак яна гарантуе адсутнасць пачуцця голаду. Дыетолагі дэманструюць нам, як харчавацца, каб быць задаволенымі як колькасцю, так і якасцю ежы, пры абмежаванай колькасці калорый.
 
Што такое дыета "Татальнай змены"?
Гэтая прапанова - не столькі дыета, колькі устанаўленне спосабу харчавання, які мы можам безбалесна стасаваць усё жыццё.
Пад вызначэннем "Татальная змена" маецца на ўвазе праграма здаровага харчавання, прыязная для чалавека, якая не патрабуе самаахвярнасці, што часта бывае ў выпадку са  "звычайнымі дыетамі". 
Дыета вымагае хутчэй не трываласці ў пачуцці голаду, а сістэматычнасці і паслядоўнасці ў яе прымяненні.
 
 
 Дыета „Татальная змена”
Апісанне дыеты або што ты можаш сабе дазволіць
Падбор прадуктаў залежыць ад колькасці калорый у іх. Уся штука ў правільнай збалансаванасці нашай ежы. Лепей есці часцей і сытна, але прытым дбаць пра энергетычную вартасць. Дыета складаецца з нізкакаларыйных прадуктаў, багатых каштоўнымі харчовымі складнікамі. Гэтай рэкамендацыі дасканала адпавядаюць садавіна і гародніна, уключаныя ў меню.

Змяні сваё жыццё Дыета павінна суправаджацца рэгулярнымі фізічнымі практыкаваннямі дзеля спраўнасці нашага цела, увогуле пераход на здаравейшы, актыўны, поўны руху лад жыцця. Таму рэкамендуецца абмежаваць перасоўванне на аўто на карысць хады пехатою. Варта падумаць пра змяншэнне колькасці стрэсаў. Стрэс у нашым жыцці асабліва спрыяе ўтварэнню неправільных, а часта і зусім шкодных харчовых звычак.

Прыкладнае меню

Сняданак:
яечніца з 3 яек, 2 паўназярністыя булкі, 200 мл абястлушчанага малака

Другі сняданак:
банан

Абед:
грыляваны бутэрброд з індыком - без дадатку соўсу, гатаваная гародніна

Падвячорак:
місачка клубніц, вінаградаў або малін

Вячэра:
60 г гатаванага на пары ласося, салата, булка з зернем

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітбол
Вялікія каляровыя мячы падыйдуць тым, хто хоча выбудаваць цела, узмацніць мускулы, якія адказныя за правільную паставу.