Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Чырвоная фасоля 425 мл
Чырвоная фасоля 425 мл. Чырвоная фасоля у натуральнай заліве. Пажыўны і каларыйны прадукт, багаты на вугляводы, бялкі і клятчатку. Аснова для супоў і салат.

Гароднінныя пацешкі

Спажыўныя фракталы
Што агульнага паміж кветкавай капустай, раманескай, фінансамі і медыцынай…?

Дыета трохдзённая

Дзякуючы гэтай дыеце, у Вас ёсць шанец схуднець на 2-3 кг.

Перад тым, як абраць трохдзённую дыету, варта прадумаць, які ўплыў на сістэму стрававання можа мець вялікая колькасць клятчаткі і простых цукроў, пададзеная арганізму за такі кароткі час.

 

Выратавальнае кола
Дыета падрыхтаваная для тых, хто хоча страціць кілаграмы за кароткі час Ідэальная перад імпрэзамі, на якіх мы хацелі б бліснуць фігурай.
 
Дыета трохдзённая

Можаш увесь час папіваць мінеральную ваду, травяныя і садавінныя гарбаткі, але несалоджаныя.
  Дыета трохдзённая
 
  
Плюсы і мінусы
Плюсы:
Складнікі дыеты лёгкадаступныя, а прыгатаванне ежы нескладанае.
Мінусы:
Не дастаўляе арганізму многіх неабходных пажыўных рэчываў. Дыета непрыдатная для доўгатэрміновага прымянення.
 

Ужо праз тры дні Вы ўбачыце эфект. А калі яшчэ і трохі руху – Вы атрымаеце жаданы вынік. Невялікая парада – лічыце калорыі!

ПЕРШЫ ДЗЕНЬ

Ачышчэнне арганізма

Сняданак

Зміксуйце 1/3 шклянкі яблычнага соку, паўбанана, ківі і сліву.

Абед

Вялікая шклянка булёну з чайнай лыжкай свежавыціснутага імбірнага соку.

Падвячорак

Ёгурт з паловай банана або грушы.

Вячэра

2 шклянкі таматнага соку з лімонным сокам, соллю і травамі.

 

ДРУГІ ДЗЕНЬ

Вярні сабе бляск

Сняданак

Зміксуйце ёгурт з чайнай лыжкай мёда, паловай банана, слівы і яблыка.

Абед

Салата з балгарскага перцу, цукіні, морквы, яблыка, запраўленая вінным воцатам.

Падвячорак

1 яблык.

Вячэра

Салата са сцябла сельдэрэю і балгарскага перцу, з ёгуртавым соўсам.

 

ТРЭЦІ ДЗЕНЬ

Для ўзняцця настрою

Сняданак

Салата з яблыка, грушы, слівы і паловы банана з лыжкай ёгурта.

Абед

Суп-пюрэ з брокалі з дадаткам зеляніны і з лыжкай макарон.

Падвячорак

Свежавыціснуты сок з яблыка і апельсіна.

Вячэра

100 г макарон з гароднінай, соўсам з алівы і лімоннага соку.

Рэцэпт дня

Кальда Вердэ
Кальда Вердэ - гэта нацыянальны партугальскі суп, які гатуюць з лісця капусты "couve gallega".
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітнэс
Гэта стыль жыцця мільёнаў людзей, асабліва папулярны ў апошняе дзесяцігоддзе.