Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыета вясновая
Вясновая энергія
Пасля Калядаў і Новага году мы кепска сябе адчуваем, нам бракуе энергіі і з'яўляюцца праблемы са скурай. У такім разе варта паспрабаваць лёгкую вясновую дыету, якая за сем дзён вяртае выдатнае самаадчуванне.

Гародніну трэба пераціраць на тарцы з маленькімі адтулінамі: моркву, бурак, рэпу, радыску. На вялікія адтуліны церці цукіні і артышок. Тонкімі лустачкамі рэзаць капусту, цыбулю, агуркі, кроп, сельдэрэй. Тоўстымі лустачкамі рэзаць цукіні, памідоры, салодкі перац, шпінак. Такім чынам парэзаная гародніна дапаможа арганізму спажыць як мага больш вітамінаў і мінеральных рэчываў.

Прыкладнае менюПершы сняданак
На выбар можна з’есці хрумсткі хлеб (3 лусты), 40 г булачку з насеннем, салату або жытнія шматкі з цёртым яблыкам і гароднінай.
Другі сняданак
Булачка 40 г з зернем і шклянка агародніннага соку без цукру.
Абед
Розныя салаты
Падвячорак
Булачка 40 г з зернем і шклянка агародніннага соку без цукру
Вячэра
На выбар можна з'есці 2 невялікіх бульбіны, звараных у лупінах, невялікую місачку салаты або гароднінны суп.
Перад сном
Булачка 40 г з зернямі і шклянка агародніннага соку без цукру.
Пасля першых двух дзён у меню варта дадаць малако і малочныя прадукты (рэкамендуецца 15 г бялкоў у дзень). Каб палепшыць ачышчальныя вынікі дыеты, неабходна піць штодня мінімум 2 літры мінеральнай вады без газу.
Такая дыета не можа доўжыцца больш за 7 дзён з прычыны нізкай колькасці бялкоў і насычаных тлустых кіслотаў.













