Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Дыеты
- Дыеты – вядомыя і эфектыўныя дыеты для пахудання, здаровыя і бліскавічныя…
- Дыеталогія і дыеты – варта спазнаць таямніцы, факты і міты, якія датычаць дыеталогіі.
- Віды фізічнай актыўнасці – дапамогуць пры барацьбе з лішняй вагой і утрымаюць правільную масу цела.
Навошта мы прымяняем дыеты?
Дыеты для пахудання мы прымяняем, каб скінуць лішнія кілаграмы, спартоўцы стасуюць высокаэнергетычныя дыеты, каб палепшыць вынікі, вегетарыянцы, каб захаваць жывёл.
Самыя папулярныя – гэта, натуральна, дыеты для пахудання. Стратэгію пахудання трэба скласці ў адпаведнасці з мэтай, якой мы хочам дасягнуць. Мы павінны ўзяць пад увагу свой узрост і стан здароўя. Гэта вельмі важна, бо добрая дыета павінна быць ідэальна дапасаваная. Хуткая страта масы не павінна адбывацца коштам пазбаўлення арганізма энергіі, вітамінаў, пажыўных вартасцяў. Усе харчовыя памылкі адбіваюцца на скуры, валасах і пазногцях.
З мэтай паляпшэння зароўя і прыгажосці мы рэкамендуем прымяняць дыету здароўя, якая папраўляе канцэнтрацыю і самаадчуванне, зніжае рызыку з’яўлення некаторых відаў раку, дапамагае з барацьбе з дэпрэсіяй. Такая дыета – гэта спосаб мыслення, супраціўлення нездаровым жаданням. А з іншага боку – усведамленне, што здаровая дыета – для чалавека, а не чалавек для дыеты.
Для некаторых з нас дыета – гэта проста „татальная змена” харчовых звычак. Гэта спосаб харчавання, які мы можам безбалесна прымяняць усё жыццё.
Для каго існуюць дыеты? Здараецца і так, што наша дыета не мае нічога агульнага з ахвотаю страціць масу цела. Часам жыццёвая сітуацыя, у якой мы знаходзімся, вызначае наш спосаб харчавання. Наколькі розныя патрэбы ў кожнага з нас, настолькі розныя і дыеты.
Дыета для цяжарных жанчын, якія усведамляюць, які вялізны ўплыў на здароўе іх дзіцяці мае спосаб іх харчавання, без сумневаў, будзе адрознівацца ад студэнцкай дыеты, якая падае ў арганізм павялічаную колькасць кальцыю і магнію. Іншыя патрабаванні выстаўляюцца да дыеты старэйшых людзей, якая дапамагае затрымаць працэсы старэння, паляпшае самадчуванне і дадае жвавасці. Калі-нікалі мы сустракаем людзей, якія нягледзячы на высілкі і намаганні, маюць праблему з нізкай вагой. Для іх ратункам паслужыць дыета для патаўсцення.
Сезонныя дыеты Часта выбар дыеты залежыць ад пары году, якая ўплывае не толькі на патрэбы нашага арганізму на пажыўныя складнікі. Пара году вызначае і даступнасць пэўных элементаў нашай дыеты. Летняя дыета поўніцца гароднінай проста з градкі, сакавітай садавінай, свежымі травамі. Зімовая дыета павінна даваць нам энергію і ўзмацняць адпорнасць. Зімой мы маем ахвоту на стравы больш пажыўныя і каларыйныя, чым звычайна, бо наш арганізм патрабуе больш энергіі. Для асобаў, якія не маюць такой моцнай волі, каб вытрымаць на дыеце доўгі час, ідэальнай можа быць аднадзённая дыета або трохдзённая дыета.
Як выйсці з дыеты
Апрача рацыянальнай дыеты важнае значэнне мае правільны выхад з яе. Вывядзенне арганізму з дыеты павінна быць рацыянальным працэсам, які дапаможа ўтрымаць пажаданую вагу. Для дасягнення эфекту неабходная паступовая страта вагі і паэтапны выхад з нізкакаларыйнага харчавання. Калі вы хочаце доўгатэрміновых эфектаў, трэба назаўжды ўвесці добрыя харчовыя звычкі і адпаведную порцыю фізічнай актыўнасці. Часта тут дапамагае ўсталяванне дзённай патрэбы арганізму ў калорыях, бо гэта яны ў значнай ступені адказныя за утрыманне, страту або рост вагі. Прадастаўленне арганізму аптымальнай колькасці калорый выклікае правільны абмен рэчываў і адсутнасць эфекту ё-ё.
Выберы з намі адпаведную табе дыету.














